Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Лаздзіяй (літ.: Lazdijai, традыцыйная беларуская назва Лаздзе́я) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзіяйскага раёна. Насельніцтва 4792 чал. (2010).
Знаходзіцца на поўдні краіны, за 52 км ад Алітуса, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).
Першы пісьмовы ўспамін пра Лаздзею датуецца 1532 годам[2]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.
17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[3] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.
З 1918 года — у складзе Літвы, з 1939 года — у Літоўскай ССР.
11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.