У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Максіміліян .
Максіміліян I (IV) ням. : Maximilian I. von Bayern Партрэт працы Іозефа Карла Штылера , 1820.
Папярэднік
Карл II Тэадор
Пераемнік
быў абвешчаны каралём
Папярэднік
тытул заснаваны
Пераемнік
Людвіг I
Нараджэнне
27 мая 1756 (1756-05-27 ) [ 1] [ 2] […]
Смерць
13 кастрычніка 1825 (1825-10-13 ) [ 1] [ 2] […] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род
Вітэльсбахі
Імя пры нараджэнні
ням. : Maximilian I. Maria Michael Johann Baptist Franz de Paula Joseph Kaspar Ignatius Nepomuk von Bayern
Бацька
Фрыдрых Міхаэль Пфальц-Біркенфельд-Бішвейлер [d]
Маці
Марыя Францыска Даратэя Пфальц-Зульцбахская [d]
Жонка
Аўгуста Вільгельміна Гесэн-Дармштацкая [d] [ 4] і Караліна Бадэнская [ 4]
Дзеці
Людвіг I , Аўгуста Амалія Баварская [d] , Караліна Аўгуста Баварская [d] , Карл Тэадор Максіміліян Аўгуст Баварскі [d] , Лізавета Людовіка Баварская [d] , Амалія Аўгуста Баварская [d] , Сафія Баварская [d] , Марыя Ганна Баварская [d] , Людавіка Баварская [d] , Максімільяна Баварская [d] , Amalie Marie Auguste Prinzessin von Bayern [d] [ 5] , stillborn son von Bayern [d] [ 5] і Maximilian Prinz von Bayern [d] [ 5]
Веравызнанне
каталіцтва
Член у
Дзейнасць
дзяржаўная служба[d] [ 7] , палітыка [ 7] і кіраванне [ 7]
Манаграма
Званне
генерал
Узнагароды
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Максіміліян I (ням. : Maximilian I. von Bayern ), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825 ) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV ), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў .
Сын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен , а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга .
Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут , заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі.
У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна.
У 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (1765 —1796 ), у іх было 5 дзяцей:
Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (1776 —1841 ), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага . У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Іозеф Карл Штылер . Партрэт дочак Максіміліяна I: Людовікі, Марыі і Сафіі
Зноскі
Максіміліян I Іосіф Вітэльсбах — продкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка