Марыюш Блашчак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mariusz Błaszczak | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэрэса Пятроўская[d] | ||||||
Пераемнік | Іаахім Будзіньскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Мацерэвіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Качыньскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 верасня 1969 (55 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыюш Блашчак (польск.: Mariusz Błaszczak; нар. 19 верасня 1969 года ў Легіянова) — польскі палітык, дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Рады Міністраў Польшчы (віцэ-прэм'ер) з 2022 года.
Дэпутат Сейму з 2007 года, старшыня дэпутацкай фракцыі партыі «Права і справядлівасць» (2010–2015). Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра (2005–2007), міністр без партфеля ва ўрадзе Яраслава Качыньскага (2007), міністр унутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Беаты Шыдла і першым урадзе Матэвуша Маравецкага (2015-2018), міністр нацыянальнай абароны ў першым і ў другім урадзе Матэвуша Маравецкага (з 2018), віцэ-прэм'ер (з 2022 года).
Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта са ступенню магістра гісторыі ў 1995 годзе. Атрымаў пасядыпомную адукацыю ў Варшаўскім універсітэце ў галіне мясцовага самакіравання і развіцця (1997) і Акадэміі Леона Казьмінскага ў галіне менеджменту ў адміністрацыі (2006). Належаў да Незалежнай студэнцкай асацыяцыі і Асацыяцыі каталіцкай акадэмічнай моладзі. Быў удзельнікам «Цэнтральнага пагаднення», потым уступіў у партыю «Права і справядлівасць». Засядаў, між іншым, ва ўпраўленні Мазавецкага ваяводства і палітрадзе гэтай партыі.
Пасля заканчэння вучобы працаваў у адміністрацыі горада Легіянова. У 2001–2003 гадах быў членам назіральнай рады прамысловага прадпрыемства. У 2002–2004 гадах быў намеснікам бурмістра варшаўскага раёна Воля. У снежні 2004 года быў прызначаны старастам варшаўскага раёна Сяродмесце.
31 кастрычніка 2005 года прэм'ер-міністр Казімеж Марцінкевіч прызначыў яго на пасаду кіраўніка сваёй канцылярыі. Ён таксама займаў гэтую пасаду ва ўрадзе Яраслава Качыньскага да 4 лістапада 2007 года. У 2006–2007 гадах ён таксама засядаў у Мазавецкім ваяводскім сейміке. 27 сакавіка 2007 года быў прызначаны міністрам без партфеля ва ўрадзе Яраслава Качыньскага. 7 верасня таго ж года ён быў адхілены ад гэтай функцыі і адначасова прызначаны дзяржаўным сакратаром у канцылярыі прэм'ер-міністра, захаваўшы пасаду кіраўніка канцылярыі. З 11 верасня па 16 лістапада 2007 года зноў быў міністрам без партфеля.
На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе ён атрымаў дэпутацкі мандат ад партыі «Права і справядлівасць». У сакавіку 2009 года стаў прэс-сакратаром парламенцкай фракцыі сваёй партыі, а 3 жніўня 2010 года — старшынёй парламенцкай фракцыі партыі. На выбарах 2011 года быў пераабраны. Ён таксама захаваў пасаду старшыні фракцыі «Права і справядлівасць» у Сейме 7-га склікання.
У 2015 годзе быў пераабраны ў Сейм. 16 лістапада таго ж года ён быў прызначаны міністрам унутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Беаты Шыдла. 11 снежня 2017 года заняў пасаду ў новаствораным урадзе Матэвуша Маравецкага. 9 студзеня 2018 года быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных спраў, а затым у той жа дзень прызначаны новым міністрам нацыянальнай абароны замест Антонія Мацерэвіча.
На выбарах 2019 года паспяхова балатаваўся ў Сейм. 15 лістапада 2019 года зноў заняў пасаду міністра нацыянальнай абароны. 22 чэрвеня 2022 года ён быў дадаткова прызначаны віцэ-прэм'ерам, змяніўшы Яраслава Качыньскага, які пакідаў урад.