Мілан Руфус | |
---|---|
Milan Rúfus | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 2009 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік, эсэіст |
Мова твораў | славацкая |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́лан Ру́фус (славацк.: Milan Rúfus; 10 снежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык і эсэіст. Ёсць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.
Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 гадах вывучаў славацкую культуру і гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта Коменскага ў Браціславе. Пасля сканчэння ВНУ застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэшскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным годзе выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўніверсітэтце Instituto Universitario ў Неапалі. З 1990 года — на пенсіі, жыў у Браціславе.
Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разумення паэзіі. У яго творчасці вялікі ўплыў сімвалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненне творчасцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама і дзіцячыя кнігі.
Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыццёвыя і маральныя каштоўнасці кахання, на любоў, праўду, прыгажосць, пакуты і трагедыю чалавека і свету другой паловы XX стагоддзя.
Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесці» Добшынскага, творы з нарвежскай, іспанскай, рускай і чэшскай моў. Яго творы перакладзеныя на англійскую, балгарскую, венгерскую, італьянскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую, цыганскую, чэшскую і іншыя мовы.
У гонар паэта названая малая планета (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Петар Колены з Астранамічнай і геафізічнай абсерваторыі факультэта матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ўніверсітэта Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].
У 1993 Славацкае тэлебачанне зняла дакументальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысёр Федар Бартка).
Мілан Руфус на Вікісховішчы |