Пауль Канстанцінеску | |
---|---|
рум.: Paul Constantinescu | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1909 |
Месца нараджэння | Плаешці, Румынія |
Дата смерці | 20 снежня 1963 (54 гады) |
Месца смерці | Бухарэст, СРР |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | араторыя, канцэрт |
Выхаванцы | Laurențiu Profeta[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пау́ль Канстанціне́ску (30 чэрвеня 1909, г. Плаешці, Румынія — 20 снежня 1963, Бухарэст, СРР) — румынскі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1955). Член-карэспандэнт АН Румыніі (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Румыніі 1951, 1954.
Вучыўся ў Бухарэсцкай кансерваторыі (1928—1933), выкладаў у ёй, з 1941 года прафесар. Прафесар Акадэміі духоўнай музыкі (1937—1941) і ваеннага музычнага ліцэя (1941—1944) у Бухарэсце. Нацыянальнай класікай сталі яго канцэрты для інструментаў з аркестрам (для фартэпіяна, 1952; для скрыпкі, 1957; для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, 1963). Аўтар лепшай румынскай камічнай оперы «Бурная ноч» (паст. 1935). Сярод іншых твораў: музычная драма «Панэ Лесня Русалім» (паст. 1956), 2 араторыі, 2 сімфоніі, сімфанічныя танцы; камерна-інструментальныя творы; хары, тэатральная і кінамузыка.