Петка Рачаў Славейкаў | |
---|---|
Петко Рачов Славейков | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1827[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1895[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Балгарыя |
Бацька | Racho Kazandzhiyata[d] |
Дзеці | Пенча Славейкаў[d], Račo Petkov Slavejkov[d], Hristo Slaveykov[d] і Ivan Slavejkov[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, журналіст, пісьменнік, перакладчык Бібліі, палітык |
Мова твораў | балгарская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петка Рачаў Славейкаў (17 лістапада 1828, Тырнава — 1 ліпеня 1895, Сафія) — балгарскі паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст; бацька палітыкаў Івана Славейкава і Хрыста Славейкава, публіцыста Рача Славейкава і паэта Пенча Славейкава .
Нарадзіўся ў сям'і Рача Казанджы. Яго маці, Пенка, памерла пры родах, а ён цудам выжыў.
Петка Славейков адначасова навучаўся ў гарадах Тырнава, Дранава , Траўна і ў Праабражэнскім манастыры . Акрамя этага, чытаў кнігі ў бібліятэках манастыра каля Тырнава. Велізарную ролю ў яго адукацыі адыграла засваенне ім «Славяна-балгарскай гісторыі» Паісія Хілендарскага. Падчас навучання ў вучылішчы горада Свіштава (на чале якога тады стаяў Эмануіл Васкідовіч) удасканальваў сваё веданне грэчаскай мовы і вывучаў творы сербскай і заходнееўрапейскай літаратуры. З 1843 года быў выкладчыкам у Тырнава. У 1863—1867 быў рэдактарам газеты «Гайда», пазней — газеты «Македонія» (1866—1872) і іншых перыядычных выданняў.
Пасля вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга (1878) быў членам Тырнаўскага ўстаноўчага сходу (1879), дэпутатам Народнага сходу (у 1880 старшыня), адным з заснавальнікаў і лідараў Ліберальнай партыі, міністрам ва ўрадзе Петка Каравелава .
Падрыхтаваў поўны збор балгарскіх прыказак і прымавак (1889—1897), лічыцца адным з пачынальнікаў новай балгарскай літаратуры. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стракаты букет», «Спеўнік» і «Басенік» (Бухарэст, 1852), «Песні і вершы» (1879), паэмы «Крыніца Беланогай» (1873). Перакладаў з рускай, грэцкай, турэцкай, сербахарвацкай моў.
У гонар Славейкова названа вёска Петка-Славейкаў .