Пётр Андрэевіч Абрасімаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аляксандравіч Ціханаў | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Якаўлевіч Паўлаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Іванавіч Даронін | ||||||
Пераемнік | Мікалай Іосіфавіч Калмык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 мая 1912[1][2] |
||||||
Смерць |
16 лютага 2009[1][2] (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Андрэй Іванавіч Абрасімаў | ||||||
Маці | Юлія Захараўна Абрасімава | ||||||
Дзеці | Дочкі: Дзіна Пятроўна Абрасімава (нар. 1940), Тамара Пятроўна Абрасімава (нар. 1941) | ||||||
Партыя | КПСС з 1940 года. | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | Доктар гістарычных навук | ||||||
Дзейнасць | палітыка[3] і дыпламатыя[3] | ||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пё́тр Андрэ́евіч Абра́сімаў (16 мая 1912, Багушэўск, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Сенненскі раён Віцебскай вобласці, Беларусь — 16 лютага 2009, Масква, Расія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар гістарычных навук.
З 1931 года — дырэктар клуба, упаўнаважаны філармоніі, дырэктар карціннай галерэі (Віцебск, Брэст).
У 1933 годзе — скончыў тэхнікум.
У 1939 годзе — вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага ўніверсітэта.
У 1939 годзе ў складзе танкавай брыгады С. М. Крывашэіна ў Польскі паход РСЧА прысутнічаў пры ўрачыстай перадачы Брэста з рук нямецкага генерала Х. Гудэрыяна ў рукі камбрыга С. М. Крывашэіна. Удзельнічаў у сумесным ваенным парадзе часцей Чырвонай Арміі і Вермахта ў Брэсце.
З 1939 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стварае партызанскае фарміраванне.
З чэрвеня 1941 года — інспектар палітаддзела механізаванага корпуса (Заходні фронт), ваенны камісар асобнага танкавага батальёна (Паўднёвы фронт).
У кастрычніку 1941 года атрымаў цяжкае раненне.
У 1942 годзе, пасля другога ранення, камісар танкавай брыгады.
З 1942 года ў Цэнтральным Штабе партызанскага руху. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу паспяховых партызанскіх аперацый, некалькі разоў яго закідвалі ў тыл нямецкіх войскаў, дзе дзейнічалі беларускія партызаны.
У 1942—1944 гадах — ваенны камісар адмысловага збору пад Мурамам і старшы памочнік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху і першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймона Кандрацьевіча Панамарэнка.
У 1944 годзе некалькі месяцаў выкладаў у Беларускім універсітэце, на гістарычным факультэце.
З снежня 1948 па чэрвень 1950 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.
У 1949 годзе — скончыў 3 курсы завочнага навучання Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б).
З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года — сакратар ЦК КП(б)Беларусі.
У 1951 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (завочна).
З лістапада 1952 па ліпень 1955 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.
З ліпеня 1955 па студзень 1957 года — сакратар ЦК КП Беларусі.
У 1956—1957 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства СССР у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
З 3 кастрычніка 1957 па 14 лютага 1961 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 кастрычніка 1957 г.
З 11 лютага 1961 па снежань 1962 года — 1-ы сакратар Смаленскага абласнога камітэта КПСС.
З 15 снежня 1962 па 18 верасня 1971 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 снежня 1962 года.
Асабліва важкі ўклад ён уносіць у дасягненне чатырохбаковага пагаднення па Заходняму Берліну 3 верасня 1971. Гэта была адна з важных вех на шляху не толькі да вырашэння германскага пытання, але і да нармалізацыі абстаноўкі ва ўсёй пасляваеннай Еўропе.
З 18 верасня 1971 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Францыі. Уручыў даверчыя граматы 6 кастрычніка 1971 года.
З 20 снежня 1972 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Малагасійскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве). Уручыў даверчыя граматы 29 снежань 1972 года.
З красавіку 1973 па сакавік 1975 года — загадчык Аддзелам ЦК КПСС па працы з замежнымі кадрамі і выездзе за мяжу.
З 7 сакавіка 1975 па 12 чэрвеня 1983 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 15 сакавіка 1975 г..
З 31 мая 1983 па 27 лютага 1985 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па замежнаму турызму.
З 27 лютага 1985 па 13 мая 1986 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Японіі.
З мая 1986 года — на пенсіі.
Памёр на 97-ым годзе жыцця 16 лютага 2009 года ў Маскве.
Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР III—IV, VI і IX скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР IV—VI скліканняў. З 31 кастрычніка 1961 па 25 лютага 1986 года член ЦК КПСС, у 1954—1956 гадах член Бюро ЦК КП Беларусі..
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |