Паводле археалагічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага пасёлка існавалі ўжо ў X—ХІІ стст.[5] Першы пісьмовы ўспамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводства змяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час мясціна знаходзілася ў валоданні Ф. Корсака[6] і налічвала 7 дымоў. У Інфлянцкую вайну вёску акупавалі войскі маскоўскага цара Івана Жахлівага, але праз некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкай (з 1796 — у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні). Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту, станам на 1877 год тут было 12 дымоў; тут існавала карчма, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночае (1866) і мужчынскае (1869) вучылішчы, дзейнічалі 2 царквы. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазнясенскай воласці Полацкага павета.
1 студзеня1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Расоны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёна (цягам 1962—1965 у Полацкім раёне.).
13 лістапада2005 года ў Расонах асвяцілі кутны камень касцёла святога Іасафата Кунцэвіча[8]. 20 студзеня2006 года адбылося зацверджанне гербу пасёлка. 19 красавіка2010 года Расоны ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасьць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Расоны, Расонскага раёна, Віцебскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 14 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
Расоны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 625. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)