Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Самюэль Это’о Фіс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 сакавіка 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Камерун | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самюэль Это’о (фр.: Samuel Eto’o; нар. 10 сакавіка 1981, Дуала, Камерун) — былы камерунскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (1996—2014), адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футбола. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацый.
У 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдскага «Рэала». Ён стаў іграком рэзерва, і не меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзервовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч ігракоў з краін, якія не ўваходзілі ў ЕС. Таму на працягу некалькіх гадоў Это’о знаходзіўся ў розных клубах на правах арэнды.
Ён добра зарэкамендаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клубам было прынятае рашэнне выкупіць Самюэля ў «Рэала». Это’о апраўдаў чаканні ўладальнікаў клуба: на момант пераходу ў «Барселону» улетку 2004 года яму належаў рэкорд паводле колькасці галоў, забітых за «Мальёрку» у першынстве Іспаніі.
Дэбютаваў у новым клубе Самюэль 29 жніўня 2004 года. 29 лістапада 2008 года нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барселону» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку лепшых ігракоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барселоны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Іспаніі, Суперкубка Іспаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Іспаніі.
Улетку 2009 года Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 года Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сезоне за клуб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 года ігрок вызначыўся дублем у матчы за Суперкубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу з лікам 3:1.
23 жніўня 2011 года Это’о нечакана перайшоў у расійскі «Анжы», дзе іграка прапанавалі заробак у 20 млн еўра пасля спагнання ўсіх падаткаў[3]. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілін і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 года ўладальнік клуба з Дагестана Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клубны бюджэт, з-за часу шмат ігракоў былі выстаўлены на трансфер.
29 жніўня 2013 года Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з англійскім клубам «Чэлсі»[4]. 26 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвертан», з якім ігрок падпісаў 2-гадовы кантракт[5]. 30 жніўня 2014 года дэбютаваў за клуб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клуба «Чэлсі». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Серыю A, падпісаўшы кантракт на 2,5 гады з клубам «Сампдорыя».
25 чэрвеня 2015 года Это’о падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Антальяспорам». 15 жніўня ў дэбютным матчы за новы клуб адзначыўся дублем у браму «Істанбул ББ». Стаў капітанам каманды, некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера. У студзені 2018 года пакінуў «Антальяспор»[6] і на наступны дзень перайшоў у «Каньяспор»[7]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб з Коньі[8] і неўзабаве далучыўся да «Катара»[9].
У верасні 2019 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].
У складзе нацыянальнай зборнай Камеруна Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 года і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацый.
У верасні 2021 года Самуэль Это'О абвясціў аб сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Камерунскай федэрацыі футбола (Фекафут).
«Мальёрка»:
«Барселона»:
«Інтэр»:
Камерун: