Спішска-Нова-Вес

Горад
Спішска-Нова-Вес
Spišská Nová Ves
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1268
Першая згадка
1268
Плошча
66,67 км²
Вышыня цэнтра
430 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
38 727 чалавек (2004)
Шчыльнасць
588 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
053
Паштовы індэкс
052 01
Аўтамабільны код
SN
Афіцыйны сайт
mestosnv.sk (славацк.)
Спішска-Нова-Вес на карце Славакіі
Спішска-Нова-Вес (Славакія)
Спішска-Нова-Вес
Спішска-Нова-Вес (Славакія)
Спішска-Нова-Вес

Спішска-Нова-Вес (славацк.: Spišská Nová Ves, ням.: Zipser Neudorf, венг.: Igló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Горнад каля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

У XII ст. на месцы Спішска-Нова-Вес з'яўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каланісты і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка развіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — спішскі гарадскі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славакіі.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі спішскімі гарадамі Спішска-Нова-Вес была аддана ў якасці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 года. У 1778 Спішска-Нова-Вес становіцца сталіцай «16 спішскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Сёння Спішска Нова еэс — папулярны турыстычны маршрут.

Год Колькасць
1910 10 525
1921 11 608
1930 12 965
Год Колькасць
1970 22 345 [1]
1980 31 917
1991 39 218
Год Колькасць
2001 39 193
2011 38 045
2017 37 326 [2]
Год Колькасць
2021 35 431 [3]
2022 35 138 [1]
2023 34 855 [1]

Паводле перапіса 2001 года горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[4]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рымска-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[4].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
  2. Počet obyvateľov SR k 31. 12. 2019Bratislava: ŠÚ SR, 2020.
  3. The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
  4. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 12 студзеня 2008.