Стэфана Бені | |
---|---|
Stefano Benni | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1947[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | З 1977 |
Жанр | раман, апавяданне, п'еса, публіцыстыка |
Мова твораў | італьянская |
Прэміі |
Tähtivaeltaja Award[d] (1999) |
stefanobenni.it | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфана Бені (італ.: Stefano Benni; 12 жніўня 1947 , Балоння) — італьянскі журналіст, паэт і празаік. Аўтар раманаў і зборнікаў апавяданняў. Друкуецца ў газетах і часопісах (L'Espresso, Panorama, La Repubblica, Il Manifesto, Cuore, Tango).
У 1989 годзе зняў фільм «Musica per vecchi animali» («Музыка для старых жывёл») паводле свайго рамана «Comici spaventati guerrieri».
У яго раманах хаваецца моцная сатыра на італьянскае грамадства апошніх дзесяцігоддзяў. У яго стылі шырока выкарыстоўваецца гульня словаў, неалагізмы і пародыя на іншыя літаратурныя стылі. Кнігі Стэфана Бені перакладзены на больш чым на два дзясяткі моў свету, сярод якіх англійская, нямецкая, дацкая, чэшская, нідэрландская, фінская, французская, літоўская, партугальская, іспанская, турэцкая і іншыя.