Сіднейская прэмія міру (англ.: Sydney Peace Prize) прысуджаецца Сіднейскім фондам міру, які з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай Сіднейскім універсітэтам. Горад Сідней з'яўляецца адным з галоўных фундатараў прэміі.
Штогод на працягу трох месяцаў, журы прэміі міру ў складзе сямі чалавек ацэньвае добрыя якасці намаганняў намінантаў па садзейнічанні міру і справядлівасці. Прэмія можа быць прысуджана арганізацыі ці фізічнай асобе.
- 1998 — Мухамад Юнус, заснавальнік «Грэмін-Банк»
- 1999 — Дэсмонд Туту, архібіскуп Кейптаўнскі
- 2000 — Шанана Гужмау, першы прэзідэнт Усходняга Тымора
- 2001 — Уільям Патрык Дын, былы генерал-губернатар Аўстраліі
- 2002 — Мэры Робінсан, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека
- 2003 — Ханан Ашраўі, навуковая, ініцыятар кампаніі за правы чалавека
- 2004 — Арундаці Рой, індыйская пісьменніца
- 2005 — Алара Атуну, намеснік Генеральнага сакратара ААН па пытанні аб дзецях і ўзброеных канфліктах
- 2006 — Айрын Хан, Генеральны сакратар «Міжнароднай амністыі»
- 2007 — Ханс Блікс, былы глава Камісіі па зброі масавага паражэння
- 2008 — Патрык Додсан, старшыня фонду «Lingiari»
- 2009 — Джон Пілджэр, аўстралійскі журналіст
- 2010 — Вандана Шыва, індыйскі філосаф і актывіст-эколаг
- 2011 — Джуліян Асанж, аўстралійскі інтэрнэт-журналіст, заснавальнік Wikileaks