Францішак Купка | |
---|---|
чэшск.: František Kupka | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1957[2][5][…] (85 гадоў) ці 21 чэрвеня 1957[6] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графічны дызайнер, выкладчык універсітэта, рысавальнік, ілюстратар, графік, настаўнік, Czechoslovak legionary |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | арфізм[d], сімвалізм і абстракцыянізм |
Заступнікі | Jindřich Waldes[d] |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Францішак Ку́пка (чэшск.: František Kupka, французскі псеўданім Поль Рэнья́р (фр.: Paul Regnard); 23 верасня 1871, Опачна, Багемія — 24 чэрвеня 1957) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва.
Вучыўся ў 1888—1891 гадах Пражскай акадэміі мастацтваў, у 1891—1895 у Венскай акадэміі мастацтваў. З 1895 года ў Парыжы, з 1906 года ў Пюто (Францыя).
з 1919 года прафесар Акадэміі мастацтваў у Празе. З 1931 года член аб’яднання «Абстракцыя — творчасць».
У ранні перыяд пісаў карціны ў духу імпрэсіянізму («Бібліяфіл»), сімвалізму («Недавер, або Чорны ідал», 1903), экспрэсіянізму («Архаічная», 1910). Пазней звярнуўся да абстрактных кампазіцый і т.зв. арфізму (тэрмін уведзены Т. Апалінэрам для абазначэння жывапісу, які перадае дынаміку рухаў і музычных рытмаў праз спалучэнні чыстых моцных тонаў і перасячэнне крывалінейных паверхняў).
Сярод твораў: «Клавішы раяля — возера», «Першы крок» (абодва 1909), «Жонка мастака сярод вертыкаляў» (1910—1911), «Чырвоныя і сінія дыскі» (1911), «Аморфа, двухколерная фуга» і «Дыскі Ньютана». Эцюд да двухкаляровай фугі (абодва 1911—1912), «Вертыкальныя чырвоныя і сінія планы», «Філасофская архітэктура» (абодва 1913), «Тры сінія, тры чырвоныя» (1913—1957), «Механізм» (1920), «Абстрактны жывапіс» (1931), «Аўтаномны белы» (1951—1952) і інш. Аўтар ілюстрацый да «Чалавека і зямлі» Э. Рэклю (1904—Об), «Гімна гімнаў» і «Эрыніяў» Л. дэ Ліля (1905—1909), «Лісістраты » Арыстафана (1906), «Праметэя» Эсхіла (1911), шэрагу малюнкаў, тэарэтычнай працы «Творчасць у пластычных мастацтвах» (1923).