Хама

Горад
Хама
حماه
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Епіфанія
Вышыня цэнтра
270 м
Насельніцтва
696863 чалавекі (2009)
Нацыянальны склад
сірыйцы
Канфесійны склад
мусульмане
Часавы пояс
Тэлефонны код
033
Афіцыйны сайт
Хама на карце Сірыі
Хама (Сірыя)
Хама

Ха́ма (араб. حماه‎‎ — крэпасць) — горад на беразе ракі Аронт у цэнтральнай частцы Сірыі, за 47 км на поўнач ад г. Хомс, за 209 км ад Дамаска. Галоўны горад аднайменнай мухафазы.

З насельніцтвам 696863 чал. з'яўляецца пятым па велічыні горадам Сірыі, пасля Дамаска, Халеба, Хомса і Латакіі. Вышыня над узроўнем мора — каля 270 м. Клімат — умерана гарачы з нізкім узроўнем вільготнасці

Важны сельскагаспадарчы і прамысловы цэнтр Сірыі. Тэкстыльная, харчовая, цэментавая, металургічная прамысловасць.

Паселішчы ў Хаме існавалі з часоў неаліту і жалезнага веку. Пачынаючы прынамсі з сіра-хецкага перыяду засведчана найменне горада — Хамат, ад якога паходзіць яго сучасная назва. Нароўні з Дамаскам Хама была цэнтрам Арамейскай дзяржавы. Згадваецца ў Бібліі як сталіца Ханаанскага (Хамацкага) царства. Падчас заваявання Македоніяй горад атрымаў грэчаскую назву Эпіфанія (Епіфанія). Пазней перайшоў пад кантроль Візантыі. Заваяваны арабамі ў 638 ці 639 годзе.

З 1108 па 1188 гады горад знаходзіўся пад кантролем крыжакоў. У 1188 годзе Саладзін адваяваў яго. З 1299 года пад кантролем мамлюкаў. З пачатку XVI стагоддзя — у складзе Асманскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны ў складзе Леванта пад кантролем Францыі пры мандаце ААН. З 1941 года — частка незалежнай Сірыі.

Разня ў Хаме (араб. مجزرة حماة‎‎) — трагічныя падзеі лютага 1982 года, калі армія Сірыі падвергла бамбардзіроўцы, а затым узяла штурмам горад Хама з мэтай здушыць паўстанне ісламістаў пад кіраўніцтвам братоў-мусульман.

Па розных ацэнках, ад 17,000 да 40,000 чалавек былі забіты (у тым ліку 1000 салдат),[1], значныя раёны старога горада разбураны.

Год Колькасць
2009 696 863

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Норыі на рацэ Аронт у Хаме

Горад славіцца сваімі норыямі (сёння ў добрым стане знаходзяцца 22 норыі), якія выкарыстоўваліся для палівання садоў і вядомы з 1100 г. да н.э. Хоць гістарычна колы выкарыстоўваліся для ірыгацыі, сёння яны маюць, галоўным чынам, эстэтычныя функцыі. Іншая славутасць — палац Азема (Каср Азем), чый заснавальнік стаў пазней губернатарам Дамаска.

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Hama. GlobalSecurity.org. Праверана 14 лістапада 2009.