Хары Холкеры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Harri Holkeri | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Маўна Койвіста | ||||||
Папярэднік | Калеві Сорса | ||||||
Пераемнік | Эска Аха | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 студзеня 1937[1][2] |
||||||
Смерць |
7 жніўня 2011[3][1] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Harri Hermanni Holkeri | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Навуковая ступень | магістр грамадскіх навук[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Званне | маёр | ||||||
Узнагароды |
valtioneuvos[d] (15 мая 1998) Cross of merit with clasp of Reservists' association[d] (6 снежня 1994) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хары Хермані Холкеры (фінск.: Harri Hermanni Holkeri; 6 студзеня 1937, Орыпяя — 7 жніўня 2011, Хельсінкі[5]) — фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі (1987—1991), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (2000—2001), былы глава UNMIK, былы глава фінскай партыі «Нацыянальная кааліцыя».
Нарадзіўся ў фінска-швецкай сям’і Анці Холкеры і Майрэ Ахлгрэн у камуне Орыпяя. Неўзабаве сям’я пераехала ў горад Тояла. Менавіта там будучы палітык атрымлівае адукацыю, становіцца актывістам скаўцкага руху.
Скончыў паліталагічны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1970 годзе Холкеры выбраны ў парламент Фінляндыі.
Балаціраваўся ў прэзідэнты Фінляндыі двойчы — у 1982 і 1988 гадах.
Унёс вялікі ўклад у міжнародную міратворчую дзейнасць. У прыватнасці, ён быў аўтарам мірнага плану Паўночнай Ірландыі ў канцы 90-ых гадоў. Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II узнагародзіла яго рыцарскім ордэнам Брытанскай імперыі.
У 2003 годзе ён узначаліў адміністрацыю ААН у Косава.
Сканаў пасля працяглай хваробы 7 жніўня 2011 года.[5]
У 1960 годзе Холкеры жаніўся на Мар’е-Лійсэ Лепісцё (фінск.: Marja-Liisa Lepistö), у іх нарадзілася двое дзяцей — Юка (Jukka, нар. 1962) і Кацью (Katju, нар. 1964).