Эміліян Несцеравіч Букаў | |
---|---|
рум.: Emilian Radu Bucov | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Radu Emilian[1] |
Дата нараджэння | 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1984 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, палітык, драматург, публіцыст, перакладчык |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | Proletkult[d] |
Мова твораў | малдаўская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія Малдаўскай ССР |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміліян Несцеравіч Бу́каў (рум.: Emilian Radu Bucov; 26 ліпеня (8 жніўня) 1909, Новая Кілія, Ізмаільскі павет, Бесарабская губерня, Расійская імперыя цяпер Адэская вобласць — 17 кастрычніка 1984, Кішынёў, МССР, СССР) — малдаўскі савецкі празаік і паэт. Народны пісьменнік Малдаўскай ССР (1966). Член УКП(б) з 1950 года. Герой Сацыялістычнай Працы (1979).
Эміліян Букаў нарадзіўся 26 ліпеня (8 жніўня) 1909 года на поўдні Бесарабіі ў гарадку Новая Кілія, размешчаным у вусці Дуная (цяпер Адэская вобласць Украіны).
У 1931—1936 гадах вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.
Быў членам Саюза камуністычнай моладзі Румыніі, удзельнічаў у падпольнай рэвалюцыйнай працы. Працаваў у румынскіх часопісах. Пасля далучэння Бесарабіі да СССР у 1940 годзе, Эміліян Букаў жыў у Малдаўскай ССР.
Дэпутат ВС СССР 2—3-га скліканняў (1946—1954).[2]
Э. Букаў памёр 17 кастрычніка 1984 года ў Кішынёве.
Першы паэтычны зборнік — «Праца кіпіць» (1932). Творы 1930—40-х гг. (зборнік «Мова сонца», 1937) накіраваны супраць каланіяльнага рэжыму баярскай Румыніі. У кнігах паэзіі «Я бачу цябе, Малдавія» (1942), «Дзень сённяшні — дзень заўтрашні» (1965, Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1966), «Дрэва жыцця» (1974), раманах «Горад Рэут» (1956), «Магістраль» (1969) і інш. — узнёсласць чалавечых пачуццяў, патрабавальнасць да чалавека, адказнасць перад сабой і народам.
Пераклаў на малдаўскую мову асобныя вершы Я. Купалы. Букаў быў рэдактарам і аўтарам перакладаў на малдаўскую мову твораў Т. Шаўчэнкі — «Выбранае» (Кішынёў, 1961, 1964). Яму належаць артыкулы пра ўкраінскага паэта.
На беларускую мову творы Букава пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, Х. Жычка, М. Калачынскі, Я. Семяжон і інш. (у кнізе «Малдаўскія апавяданні», 1958; «Паэты сонечнай Малдовы», 1960).
Эміліян Несцеравіч Букаў на сайце «Героі краіны»