Nokia Lumia 620 | |
Nokia Lumia 620 | |
Гандлёвая марка | Нокія |
---|---|
Вытворца | Nokia (Фінляндыя) |
Сэрыя | Lumia series[d] |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900, HSPA 850/900/1900/2100, Wi-Fi, NFC |
Дата выпуску | студзень 2013 |
Дата спыненьня | 2015 |
Папярэднік | Nokia Lumia 610[d] |
Наступнік | Nokia Lumia 625[d] |
Тып корпусу | Пліта |
Маса | 127 грамаў |
Памеры | 115×61×11 мм |
Апэрацыйная сыстэма | Windows Phone 8[d] |
Цэнтральны працэсар | Qualcomm Snapdragon[d] |
Пярэдняя камэра | 5 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
Інтэрфэйсы | USB 2.0, Bluetooth 3.0, 802.11a/b/g/n |
nokia.com/global/… (анг.) | |
Nokia Lumia 620 (па-фінску: Lumi — сьнег) — смартфон, выпушчаны Nokia для Windows Phone 8 у сьнежні 2012 году замест ранейшага Nokia Lumia 610. Апэрацыйная сыстэма WP8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зьявіўся на рынку ў студзені 2013 г. у Азіі па розьнічнай цане $249. Зарада акумулятара стае на 15 гадзінаў размоваў або на 13 дзён і 18 гадзінаў чаканьня (гадз. размовы = 22 гадз. чаканьня або 65 хвілінаў размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,86 ват/кг[1].
Дотыкавы экран памерам 3,8 цаляў з тонкастужкавых транзыстараў (TFT) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (246 пкс/цаля) і здольнасьць адлюстроўваць да 16 млн адценьняў. Сховішча складала 8 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар мае частасьць 1 гігагэрц. Корпус прапаноўваўся ў адным з 5 адценьняў — аранжавы, блакітны, ружовы, салатавы або фіялетавы[2].
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |