Леон Буржуа

Леон Буржуа
17 лістапада 1887 — 11 сакавіка 1888
1 лістапада 1895 — 22 красавіка 1896
Папярэднік Аляксандр Рыбо[d]
Наступнік Jules Méline[d]
1 лістапада 1895 — 29 красавіка 1896
Папярэднік Аляксандр Рыбо[d]
Наступнік Jules Méline[d]
1885 — 1886
1882 — 1883
з 1880
з 1877
з 1883
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 траўня 1851(1851-05-29)[1][2][3]
Памёр: 29 верасьня 1925(1925-09-29)[1][2][4][…] (74 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Андрэя Першазванага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Зоркі Румыніі афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну
Нобэлеўская прэмія міру

Леон Віктор Агюст Буржуа (фр. Léon Victor Auguste Bourgeois, 21 траўня 1851 — 29 верасьня 1925) — францускі дзяржаўны дзяяч і юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1920).

У 1895 годзе ён стаў прэм'ер-міністрам і сфармаваў уласны кабінэт, які складаўся з радыкал-сацыялістаў. Урад Буржуа надаваў ўвагу пераважна сацыяльным пытаньням і склаў уласную сацыяльную праграму, фінансаваць якую меркавалася за кошт прагрэсіўнага падаходнага падатку. Гэта прапанова была сустрэта ў штыкі, і ў красавіку 1896 году ён сышоў у адстаўку.

У 1899 і ў 1907 годзе ён узначаліў францускую дэлегацыю на Гааскіх канфэрэнцыях, а ў 1906 годзе, будучы міністрам замежных справаў, прадстаўляў Францыю на канфэрэнцыі ў Альхэсырасе. Буржуа зьяўляўся сябрам камісіі па складаньні статута Лігі Нацыяў, а ў 1920 годзе быў абраны старшынём Савета Лігі. У тым жа годзе за намаганьні па сьцьвярджэньню міру сродкамі арбітражу ён быў удастоены Нобэлеўскай прэміі міру. З 1920 па 1923 год займаў пасаду старшыні Сэната.

  1. ^ а б в г senat.fr (фр.)
  2. ^ а б в г Léon, Victor, Auguste Bourgeois // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
  3. ^ а б Léon Victor Auguste Bourgeois // база зьвестак Léonore (фр.)ministère de la Culture.
  4. ^ а б Leon Bourgeois // Encyclopædia Britannica (анг.)

Леон Буржуасховішча мультымэдыйных матэрыялаў