Франчэска Бараміні | |
праца невядомага мастака | |
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1599 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бісонэ, Тычына |
Дата сьмерці | 2 жніўня 1567 |
Месца сьмерці | Рым |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктура |
Навуковая сфэра | барокавая архітэктура[d] |
Плынь | барока |
Узнагароды | |
Франчэска Бараміні (па-італьянску: Francesco Borromini), уласна Франчэска Кастэльлі, па-італьянску: Francesco Castelli, 25 верасьня 1599, Бісанэ, Тычына — 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік раньняга барока.
Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Міляне. З 1619 году працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Сьвятога Пятра. Пасьля сьмерці Мадэрна далучыўся да групы Бэрніні, дабудоўвае паляцца Барбэрыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Бэрніні за папскую ўвагу. Для ягонай творчай манеры былі характэрныя адсутнасьць прамых лініяў, багацьце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая пляніроўка інтэр’ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьеры ў царкве Сан-Джаваньні дэі Фіёрэнтыні, 22 ліпеня 1667 году адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы й малюнкі, затым пакончыў з сабой.