Віцэ-прэзідэнт Бразіліі | |
---|---|
парт.: Vice-presidente do Brasil | |
| |
Пасаду займае вакансія | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Палац Жабуру |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 года, не больш за 2 тэрмінаў |
Пасада з’явілася | 1891 |
Першы на пасадзе | Фларыяну Пейшоту |
Сайт | vice-presidencia.gov.br |
Віцэ-прэзідэнт Бразіліі (парт.: Vice-presidente do Brasil) — другая па значнасці службовая асоба ў выканаўчай уладзе Бразіліі. Віцэ-прэзідэнт замяшчае прэзідэнта ў выпадку немагчымасці выканання апошнім сваіх абавязкаў, і займае яго пасаду, пакуль яна вакантная. Першым на пасада віцэ-прэзідэнта ў 1891 годзе Бразіліі ўступіў Фларыяну Пейшоту.
З 1891 па 1964 год віцэ-прэзідэнт Бразіліі таксама адначасова з’яўляўся старшынёй Федэральнага Сената.
Апошні дзеючы віцэ-прэзідэнт Бразіліі — Мішэл Тэмер. Ён уступіў на пасаду 1 студзеня 2011 года, стаўшы, такім чынам, 25-м віцэ-прэзідэнтам краіны. Пасля таго, як ён стаў в.а. прэзідэнта, на гэту пасаду аб’яўлена вакансія.
Паводле дзеючай канстытуцыі, кандыдаты на пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі рэгіструюцца разам з кандыдатамі ў прэзідэнты. Выбары віцэ-прэзідэнта праводзяцца адначасова з прэзідэнцкімі. На пасаду віцэ-прэзідэнт таксама ўступае адначасова з прэзідэнтам: іх інаўгурацыя праходзіць на пасяджэнні Кангрэса, дзе яны прыносяць прысягу выконваць, абараняць і ўжываць Канстытуцыю, выконваць законы, спрыяць агульнаму дабрабыту бразільскага народа, падтрымліваць адзінства, цэласнасць і незалежнасць краіны[1].