Фердынанд Фош | |
---|---|
Ferdinand Foch | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1929 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Род войскаў | French Armed Forces[d] і Сухапутныя войскі Францыі[d] |
Гады службы | 1870 — 1929 |
Званне | Маршал Францыі |
Камандаваў | 13e division d'infanterie[d] |
Бітвы/войны |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Фош (фр.: Ferdinand Foch; 2 кастрычніка 1851, Тарб — 20 сакавіка 1929, Парыж) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 6 жніўня 1918.
Сын чыноўніка, праўнук салдата войска Напалеона. Навучаўся ў езуіцкіх каледжах. Пад час франка-прускай вайны ў 1870 пайшоў добраахвотнікам. Служыў у 4-ым палку пяхоты, але не прымаў удзел у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны ў сакавіку 1871. Навучаўся на палітэхніка ў Парыжы. Скончыў інжынерную афіцэрскую школу артылерыі. У 1874 атрымаў званне афіцэра ў 24-ым палку артылерыі. У 1887 скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (АГШ). У 1887—1889 служыў у 3 аддзеле Генеральнага штаба. З 1890 выкладчык стратэгіі ў АГШ. Напісаў шэраг прац пра выкарыстанне напалеонаўскай тактыкі ў тагачасных варунках. У 1895—1901 прафесар АГШ. Пасля памочнік камандуючага 20-га палка артылерыі.
У 1903 атрымаў чын палкоўніка і 35-ы полк артылерыі. З 1905 генерал брыгады з вызначэннем на каменданта АГШ. З 1911 камандуючы 14-й дывізіі, з 1912 8-га армейскага корпуса, з 1913 20-га армейскага корпуса. На яго чале распачаў удзел у Першай сусветнай вайне.
Напачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні XX армейскі корпус пад камандаваннем Фоша браў удзел у «Пагранічнай бітве» і «Латарынгскай аперацыі». З 28 жніўня 1914 камандуючы армейскай групоўкі ў складзе 9 i 11 КА, 42 дывізіі пяхоты і 2 дывізіі кавалерыі. 4 верасня тая групоўка перайменавана ў 9-ю армію. Пад час Бітвы на Марне яго армія праявіла гераізм і мужнасць. 4 кастрычніка прызначаны памочнікам галоўнакамандуючага ген. Жофра. Каардынаваў усе арміі на Поўначы Францыі.
Пасля Бітвы на Іпры, у студзені 1915, прызначаны камандуючым паўночнай групы армій, з якой браў удзел у розных аперацыях, у тым ліку бітве на Соме. У снежні 1916 звольнены з камандавання групы армій і накіраваны на распрацоўкі планаў на выпадак парушэння нейтралітэту Швейцарыі. У студзені 1917 прадставіў праект плану, які быў зацверджаны. Са студзеня да сакавіка камандаваў 7 і 8 арміямі. У красавіку 1917 быў з місіяй у Італіі, дзе ўзгадняў варункі ўваходу ў тую краіну французскіх і англійскіх войскаў у надзвычайным выпадку. 5 мая 1917 прызначаны камандуючым Генеральным штабам. У студзені 1918, апрача таго, камандзір ваеннай рады саюзнікаў. З сакавіка 1918 каардынатар войска саюзнікаў на Заходнім фронце. У верасні 1918 атрымаў перамогу ў бітве на Марне, якая стала адным з галоўных прычын перамогі над немцамі.
Як камандуючы аб’яднаных войскаў Антанты на Заходнім фронце прымаў безагаворачную капітуляцыю немцаў у Камп’ені. Яго ролю ў перамозе над цэнтральнымі дзяржавамі цяжка пераацаніць.
З 1919 года — прэзідэнт Вышэйшага Ваеннага Савета. У 1918—1920 гадах — адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.
Падтрымліваў незалежнасць Польшчы. Прымусіў немцаў спыніць ужыццё сілы супраць вялікапольскіх паўстанцаў. За гэта 13 красавіка 1923 года дэкрэтам прэзідэнта РП атрымаў званне маршалка Польшчы.
Быў адзначаны 15 красавіка 1923 года Вялікім Крыжом (1 класа) ордэна Virtuti Militari і Ордэнам Белага Арла.
Аўтар: «Аб правядзенні вайны», «Успаміны (вайна 1914—1918)». Калі падпісваў Версальскі дагавор, адазваўся пра яе так: «Гэта не мір, гэта перамір’е на дваццаць гадоў».