† Australopithecus bahrelghazali |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | † Australopithecus bahrelghazali |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Australopithecus bahrelghazali Brunet et al., 1995
|
|
Australopithecus bahrelghazali — як мяркуецца, самастойны від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 3,5-3,0 мільёнаў гадоў таму[1][2].
Гэта самая заходняя знаходка аўстралапітэка. Выяўленая ў 1995 годзе французскім палеантолагам Мішэлем Брунэ на тэрыторыі старажытнага рачнога рэчышча Бахр-эль-Газаль ў Чадзе. Яна ўяўляе сабой верхнюю сківіцу з сямю зубамі[3]. Паколькі раней астанкі аўстралапітэкаў выяўляліся толькі ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы, дадзеная знаходка стала сведчаннем даволі шырокага распаўсюджвання роду.[1]
Многія антраполагі мяркуюць, што аўстралапітэк Бахр-эль-газальскі не з’яўляецца самастойным відам. Яны адносяць яго да Australopithecus afarensis з-за падабенства знойдзенага матэрыялу. Але ёсць і адрозненні: малыя карэнныя зубы ў A. bahrelghazali маюць па тры кораня, а у A. afarensis — два ці адзін[3].
Зноскі