Аляксандар Ранкавіч

Аляксандар Ранкавіч
сербск.: Александар Ранковић
Сцяг Віцэ-прэзідэнт Югаславіі
30 чэрвеня 1963 — 1 ліпеня 1966
Прэзідэнт Ёсіп Броз Ціта
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Коча Попавіч
Сцяг Міністр унутраных спраў Югаславіі
2 лютага 1946 — 14 студзеня 1953
Кіраўнік урада Ёсіп Броз Ціта
Папярэднік Улада Зечавіч
Пераемнік Свеціслаў Сцяфанавіч

Нараджэнне 28 лістапада 1909(1909-11-28)[1][2][…]
Смерць 20 жніўня 1983(1983-08-20) (73 гады) ці 19 жніўня 1983(1983-08-19)[3] (73 гады)
Месца пахавання
Жонка Анджэлія Ранкавіч[d] і Слаўка Ранкавіч[d]
Партыя
Ваенная служба
Гады службы 1941—1966
Прыналежнасць  Югаславія
Род войскаў сухапутныя войскі, контрразведка
Званне генерал-палкоўнік
Камандаваў Арганы дзяржбяспекі Югаславіі
Бітвы Народна-вызваленчая вайна Югаславіі
Узнагароды
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Залатая зорка ордэна За заслугі перад народам
Залатая зорка ордэна За заслугі перад народам
Партызанская памяць 1941
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндар Ра́нкавіч (сербск.: Александар Ранковић, вядомы таксама як Лека Марка; 28 лістапада 1909, сяло Дражавац каля г. Абрэнавац20 жніўня 1983, Дуброўнік, Харватыя) — югаслаўскі палітычны дзеяч, намеснік старшыні СФРЮ, народны герой Югаславіі.

У 1950—1960 гадах курыраваў органы дзяржбяспекі ў Югаславіі (савецкія газеты выкарыстоўвалі тэрмін «зграя Ціты — Ранкавіча»), у 1966 годзе ў выніку палітычнага скандалу зняты з усіх пасад.

Нарадзіўся ў беднай сям'і. Рана застаўся без бацькі. Адправіўся на заробкі ў Бялград у 1922 годзе. У 1924 уступіў у прафсаюз (сіндыкат). У 1927 пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Анджай, і з тых часоў браў актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза камуністычнай моладзі Югаславіі.

Партыйная кар'ера ў падполле

[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе ўступіў у КПЮ і стаў сакратаром акруговага камітэта Саюза камуністычнай моладзі Югаславіі па Сербіі. Дыктатура 6 студзеня не спыніла яго рэвалюцыйную дзейнасць. Як кіраўнік акруговага камітэта, выдаваў падпольную газету, якая распаўсюджвалася па Бялградзе і Земуне. Адзін з арыштаваных распаўсюджвальнікаў выдаў партыйнае кіраўніцтва, у тым ліку і Ранкавіча, які быў арыштаваны.

Працэс Ранкавіча быў адным з першых працэсаў супраць палітычных дысідэнтаў часоў Дыктатуры 6 студзеня. У зняволенні Ранкавіч падвергся жорсткім катаванням. «Суд па абароне дзяржавы» асудзіў яго да 6 гадам зняволення, якое ён адбываў у турмах Срэмска Мітравіцы і Лепаглавы. Знаходзячыся ў турмах, Ранкавіч вербаваў моладзь у камуністычны рух.

Выйшаў з турмы ў пачатку 1935 г. У тым жа годзе адслужыў вайсковую павіннасць. Затым пераехаў у Бялград, працаваў у прафсаюзе (сіндыкаце). У 1936 г. стаў членам Акруговага камітэта КПЮ па Сербіі, а ў 1937 — членам Палітбюро ЦК КПЮ. Знаходзячыся пад пастаянным наглядам паліцыі, у студзені 1939 перайшоў на нелегальнае становішча, дзе быў вядомы пад псеўданімам «Марка». На Заграбскай канферэнцыі (1939) паўторна абраны ў ЦК КПЮ.

Партызанства ў гады Другой сусветнай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Калі гітлераўская Германія напала на Каралеўства Югаславію, Ранкавіч знаходзіўся ў Заграбе. Пасля пленума ЦК КПЮ пераехаў у Бялград. У канцы ліпеня 1941 г. пасля ўзрыву бялградскай радыёстанцыі патрапіў у рукі паліцыі, перададзены гестапа. Пры дапамозе агентаў-падпольшчыкаў ён быў пераведзены ў бальніцу, адкуль былі арганізаваны яго ўцёкі. Пэўны час пасля гэтага знаходзіўся ў Бялградзе, затым перабраўся на занятую партызанамі тэрыторыю. Увайшоў у склад Вярхоўнага штаба партызанскага руху. У гэты ж час загінула яго жонка (пасмяротна абвешчана героем Югаславіі).

Дзяржаўны дзеяч

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля стварэння Аддзялення па абароне народа (Одељење за заштиту народа, ОЗНА) 13 мая 1944 прызначаны кіраўніком па Югаславіі. На пасяджэнні Вялікай антыфашысцкай скупшчыны народнага вызвалення Сербіі ў лістападзе 1944 у Бялградзе, абіраўся народным дэпутатам і першым намеснікам старшыні Народнай скупшчыны Сербіі першага і другога склікання. Як першы намеснік маршала Ціты, у час адсутнасці апошняга выдаў указ аб прарыве Срэмскага фронту (1945).

З 1946 па 1966 — міністр унутраных спраў Югаславіі. Арганізаваў рэпрэсіі супраць калабарацыяністаў (рупнікаўцы, усташы), канкуруючых партызанскіх рухаў (чэтнікі).

Калі ў канцы 1940-х гг. Сталін пачаў барацьбу супраць Ціты, Ранкавіч падтрымаў свайго шэфа. На Пятым кангрэсе КПЮ асудзіў дзеянні Срэтана Жуявіча і Андрыі Хебранга як «антыпартыйныя», пасля чаго абодва былі выключаны з партыі. Кіраваў рэпрэсіямі супраць сталіністаў; асабіста наведаў у 1951 г. Голы востраў, дзе ўтрымліваліся праціўнікі Ціты, пасля чаго ўмовы іх утрымання палепшыліся.

З 1956 — намеснік старшыні Саюзнага выканаўчага веча (віцэ-прэм'ер), член Сакратарыята Вярхоўнага камітэта ЦК СКЮ, член ЦК Саюза камуністаў Сербіі, займаў шэраг іншых дзяржаўных і партыйных пасад.

Калі Ціта ажаніўся з Ёванкай Будзіслаўлевіч у 1952 годзе, Аляксандр Ранкавіч быў кумам Ціты, а генерал Іван Гошняк — кумам Ёванкі.

У 1963 г. увёў у строй аўтамагістраль «Братэрства — адзінства» са Славеніі праз Харватыю і Сербію ў Македонію. Па вялікім рахунку, дарога не адказвала міжнародным крытэрыям аўтамагістралі, аднак для Югаславіі таго часу гэта быў вялікі тэхналагічны прарыў. Аўтамагістраль будавалі маладзёжныя брыгады добраахвотнікаў з усёй Югаславіі.

Скандал з праслухоўваннем і Брыёнскі пленум

[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 г. Ціта выявіў прылады для праслухоўвання ў сваёй рэзідэнцыі на Ужычкай вул. 15 у Бялградзе — у сваім рабочым кабінеце і ў пакоі сваёй жонкі. Хто менавіта ўсталяваў гэтыя прыборы, так ніколі і не было публічна агучана. Ціта неадкладна паведаміў партыйнай верхавіне пра тое, што яго праслухоўвалі, і што вінаватай у тым ён лічыць Службу дзяржаўнай бяспекі і яе кіраўніка Ранкавіча. Была створана следчая камісія. Ціта прызначыў пасяджэнне Выканкама на 16 чэрвеня 1966 г., дзе было прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага пленума ЦК, які пачаўся 1 ліпеня 1966 г. у гасцініцы «Істра» на Брыёні.

Яшчэ да пасяджэння пленума Ранкавіч падаў у адстаўку з пасад членаў ЦК СКЮ і Выканкама. Пазней, 15 верасня 1966 г., Ранкавіч быў выключаны з партыі. Былі зняты з пасад шэраг яго высокапастаўленых прыхільнікаў — галоўным чынам сербаў.

1 снежня 1966 года ўрад прыняў сакрэтнае «Паведамленне аб супрацьпраўнай дзейнасць групы Аляксандра Ранкавіча і аб злоўжыванні Службы дзяржаўнай бяспекі ў палітычных мэтах»[5]. У гэтай пастанове было сказана, што існавала нейкая група, якая імкнулася праз Службы бяспекі ўплываць на прыняцце рашэнняў[6]. Таксама пастанова прапанавала скараціць колькасць Службы бяспекі на 700 чалавек, а ў дачыненні да А. Ранкавіча ўжыць меры грамадскага асуджэння, але крымінальнай справы не ўзбуджаць[7].

Пасля адстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Брыёнскага пленума Аляксандар Ранкавіч не ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, пражываў на сваёй віле ў Дуброўніку, пісаў мемуары. Памёр ад сардэчнага ўдару. На пахаванне сабралося каля 100 тыс. чалавек, што сведчыла пра яго папулярнасць, нават нягледзячы на няміласць.

Падчас вайны загінула яго першая жонка Анджа. Пасля вайны ажаніўся са Слаўкай Ранкавіч. Меў двух сыноў: Слабодана і Міраслава. Унучка Аня Ранкавіч у наш час з'яўляецца вядучай сербскага тэлебачання.

Аляксандр Ранкавіч узнагароджаны наступнымі ордэнамі і медалямі СФРЮ:

Аляксандр Ранкавіч узнагароджаны наступнымі ордэнамі СССР[8]:

Зноскі

  1. Aleksandar Ranković // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Brozović D., Ladan T. Aleksandar Ranković // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 15 снежня 2019.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119046148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 711. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
  6. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 711—712. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
  7. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — С. 712. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2372-2011-jugoslavija-v-xx-veke
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР пра ўзнагароджанне «За выдатную баявую дзейнасць і за выяўленыя пры гэтым адвага і мужнасць у барацьбе супраць агульнага ворага СССР і Югаславіі - гітлераўскай Германіі» (руск.)
  • Војин Лукић, «Сећања и Сазнања — Александар Ранковић и брионски пленум», Титоград, 1989.
  • Народни хероји Југославије, «Младост», Београд, 1975.