Антанас Баранаўскас

Антанас Баранаўскас
Antanas Baranauskas
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Антоній Бараноўскі
Дата нараджэння 17 студзеня 1835(1835-01-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1902(1902-11-26)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Кірунак нацыянальны рамантызм
Жанр паэма
Дэбют «Анікшчэйскі бор» (Anykščių šilelis; 1860—61)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антанас Барана́ўскас (літ.: Antanas Baranauskas; 17 студзеня 1835, Анікшты — 26 лістапада 1902, Сейны) — літоўскі паэт, мовазнавец, царкоўны дзеяч. каталіцкі прэлат, біскуп сейненскі з 21 ліпеня 1897 года па 26 лістапада 1902 года.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу ў Анікштах і двухгадовую школу пісараў у Румшышкесе, служыў у 18531856 гадах у валасных канцылярыях у Расенах, Шкудах і іншых мястэчках. Пазнаёміўся з польскай паэтэсай Каралінай Пранеўскай, якая шмат у чым вызначыла кірунак паэтычнай творчасці Баранаўскаса.

У 1856 годзе паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Варнях. У 1862 годзе скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. Яшчэ ў Варнях пачаў цікавіцца лінгвістыкай, стаў першым літоўскім дыялектолагам і стваральнікам тэрмінаў літоўскай граматыкі. Нямецкаму мовазнаўцу А. Шлейхеру пасылаў запісы літоўскіх дыялектаў.

У 18631864 гадах працягнуў вывучэнне тэалогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Рыма, Інсбрука, Лёвена. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў заняў вузкаклерыкальныя пазіцыі і адышоў ад паэтычнай творчасці. У 1865 быў прызначаны прафесарам Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем ковенскага кафедральнага сабора і прафесарам Ковенскай духоўнай семінарыі, дзе ў 18661884 гадах выкладаў маральную тэалогію і гамілетыку. З 1871 года пачаў выкладаць літоўскую мову. Пераклаў граматыку літоўскай мовы А. Шлейхера і, абапіраючыся на яе, пачаў пісаць падручнік літоўскай мовы Mokslas lietuviškosios kalbos (не выдадзены). Падтрымліваў сувязі са Шлейхерам, І. А. Бадуэнам дэ Куртэнэ, І. А. Карлавічам і іншымі мовазнаўцамі.

У 1897 быў прызначаны біскупам у г. Сейны (Польшча). Памёр у Сейнах і там жа пахаваны.

Галоўная тэматыка твораў Баранаўскаса — гістарычны лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчэйскі бор» (18601861) — першы рамантычны твор у літоўскай паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літоўскай дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 19201921); аўтар граматыкі літоўскай мовы (1899).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Баранаўскасу ў Сядзе

Імя Антанаса Баранаўскаса носяць вуліцы ў многіх гарадах Літвы.

25 верасня 2015 года яго імем названы кратар Baranauskas на Меркурыі[2].

Зноскі

  1. а б Antanas Baranauskas // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Baranauskas