Венсан Касель | |
---|---|
Vincent Cassel | |
Імя пры нараджэнні | Vincent Cassel |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1966[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Jean-Pierre Cassel[d] |
Жонка | Моніка Белучы[4][5] і Tina Kunakey[d][6] |
Дзеці | Deva Cassel[d] і Léonie Cassel[d] |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 0001993 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венса́н Касе́ль (фр.: Vincent Cassel; нар. 23 лістапада 1966, Парыж) — французскі акцёр, прадзюсар, кінарэжысёр і сцэнарыст. Уладальнік прэміі «Сезар».
Венсан Касель нарадзіўся 23 лістапада 1966 года ў Парыжы ў сям’і французскага акцёра Жан-П’ера Каселя.
Сваю кар’еру акцёра ён пачаў у Нью-Ёрку, затым вярнуўся ва Францыю і некалькі гадоў працаваў у тэатры Жана-Луі Баро, дзе быў заняты ў некалькіх спектаклях.
Для ролі Жака Мерына ў фільме «Вораг дзяржавы № 1» набраў 20 кілаграмаў.
Захапляецца баявым мастацтвам капаэйра, што прадэманстраваў у фільме «Дванаццаць сяброў Оўшэна».
Быў жанаты з італьянскай актрысай Монікай Белучы. 12 верасня 2004 года ў Рыме ў іх нарадзілася дачка Дэва. У 2010 годзе ў сям’і Монікі і Венсана з’явілася другое дзіця, дзяўчынка, якую назвалі Леані. У жніўні 2013 года пара расталася.