Віталь Сцяпанавіч Смірноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Герадот Чарнушчанка | ||||||
Пераемнік | Герадот Чарнушчанка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1930 |
||||||
Смерць |
1 лістапада 2007 (77 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (16 лютага 1930, в. Вялікія Сутокі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2007, Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974).
Нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААН[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].
У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.
Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба.
Памёр 11 лістапада 2007 года[3].