Павел Маразенка | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Павел Сямёнавіч Маразенка |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 1991 (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Кар’ера | 1960–1991 |
Узнагароды | |
IMDb | 0606131 |
Павел Сямёнавіч Маразе́нка (руск.: Павел Семёнович Морозе́нко, укр.: Павло Семенович Морозенко; 5 ліпеня 1939 — 14 ліпеня 1991) — савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР.
Нарадзіўся 5 ліпеня 1939 года у невялікім украінскім мястэчку Сняжное Данецкай вобласці.
У 1960 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны інстытут тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенка-Карага. У гэтым жа годзе дэбютаваў у кіно выканаў галоўную мужчынскую ролю (галоўную жаночую ролю выканала актрыса Людміла Гурчанка) у фільме рэжысёра Уладзіміра Дзенісенкі «Раман і Франчэска» . У 1967 годзе Павел Маразенка зняўся у адной з галоўных роляў у культавым фільме рэжысёра Уладзіміра Матыля «Жэня, Жэнечка і «Кацюша» . У 1970 годзе супрацоўнічаў з кінастудыяй «Беларусьфільм» зняўшыся у фільме рэжысёра Іосіфа Шульмана «Неспадзяваная каханне».
Працаваў у Кіеўскім тэатры імя Івана Франка, у Мікалаеўскім тэатры імя Валерыя Чкалава, у Растоўскім драматычным тэатры імя Максіма Горкага, Кіеўскім театры драмы і камедыі на Левым беразе Дняпра і Маскоўскім тэатры імя Уладзіміра Маякоўскага. Быў членам саюза кінематаграфістаў і саюза тэатральных дзеячаў Украінскай ССР.
Акрамя тэатральных работ прымаў актыўны ўдзел у агучванні на рускую мову савецкіх і замежных фільмаў на Кіеўскай кінастудыі імя Аляксандра Довженкі (з найбольш вядомых работ агучванне акцёра Гойка Міціча у нямецкім фільме «Браты па крыві»).
Павел Маразенка трагічна загінуў (патануў у рацэ Дон) 14 ліпеня 1991 года на тэрыторыі Растоўскай вобласці.