Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Роўна, або Рыўнэ[1] (укр.: Рівне) — горад у заходняй частцы Украіны, на рацэ Усця. Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці і Ровенскага раёна. Плошча 58,24 км². Насельніцтва — 244 тыс. чал. (2021).
Знаходзіцца за 307 км на захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Праз горад праходзяць аўтамабільныя дарогі Кіеў — Жытомір — Роўна — Дубна — Львоў — Чоп (М06, частка E40), Роўна — Луцк — Усцілуг (М08) і Стараканстантынаў — Астрог — Здалбунаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы (Беларусь) (М21).
Раздзел трэба цалкам перапісаць. |
украінская мова | руская | iншыя |
---|---|---|
96 % | 3 % | 1 % |
Роўна мае ўмерана кантынентальны клімат з халоднай, снежнай зімой і цёплым летам. Снежнае покрыва звычайна трымаецца з лістапада па сакавік. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 598 мм (24 цалі), чэрвень і ліпень з’яўляюцца самымі вільготнымі месяцамі, а студзень і люты — самымі засушлівымі[7].
У Роўна працуюць ПАО «Рівнеазот»[8], завод высакавольтнай апаратуры; прадпрыемствы лёгкай прамысловасці — фабрыкі швейная і нятканых матэрыялаў; прадпрыемствы будаўнічага комплексу — камбінаты домабудаўнічы і буйнапанэльнага домабудавання, ВА «Рівнозалізобетон», завод сухіх будаўнічых сумесяў «Адiнол»[9]; дрэваапрацоўчай прамысловасці — ВА «Рівнодерев»; таксама працуе піваварны завод «Рівень»[10], фабрыка па апрацоўцы бурштыну і вырабе ювелірных вырабаў «Укрбурштин» (на тэрыторыі Ровенскай вобласці ёсць радовішчы і здабыча бурштыну).
Аўтобусную сувязь забяспечваюць цэнтральны аўтавакзал горада і аўтастанцыя «Чайка» (у асноўным ажыццяўляюцца рэйсы ў Сарненскім кірунку).
У горадзе знаходзіцца пасажырская і грузавая чыгуначная станцыя Роўна, падпарадкаваная Ровенскай дырэкцыі Львоўскай чыгункі. Станцыя Роўна размешчана на лініі Здалбунаў-Ковель. На станцыі спыняюцца ўсе цягнікі і прыгарадныя цягнікі, якія праходзяць праз яе. Да станцыі курсуюць таксама рэгіянальныя электрацягнікі з Кіева і Львова і рэгіянальны цягнік лакаматыўнай цягі Ковель — Цярнопаль (праз Луцк, Здалбунаў — Краснае)[11].
Гарадскі аэрапорт размешчаны за 8 км ад цэнтра Роўна, практычна ў межах горада. Каля аэрапорта праходзяць аўтамабільныя магістралі, што дазваляе за хвіліны дабрацца да чыгуначнага вакзала, аўтавакзала і цэнтра горада.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы:
Навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі:
Вядомыя сваімі творчымі поспехамі Ровенскі абласны музычна-драматычны тэатр[12], Ровенская філармонія. У горадзе працуе таксама лялечны тэатр, заапарк, краязнаўчы музей, два кінатэатры: кінатэатр «Україна» (раней — «Жовтень») і 3D-кінатэатр «Эра». У былым касцёле Святога Антонія знаходзіцца Дом арганнай музыкі.
Цэнтрам культурнага развіцця моладзі горада з’яўляецца Палац дзяцей і моладзі, дзе дзейнічаюць мноства гурткоў і секцый, якія ахопліваюць розныя тэматыкі ад танцаў да асноў інжынерыі.
Ровенская пісьменніцкая арганізацыя налічвала звыш 30 чалавек празаікаў і паэтаў; у розныя гады ўзначальвалі яе Аляксандр Багачук, Яўген Шморгун, Сцяпан Бабін, Лідзія Рыбенка і інш.
Самыя папулярныя камандныя віды спорту ў гараджан — спідвей (СК «Рівненський Спідвей») і футбол (ФК «Верас»).
ФК «Верас»[13] заснаваны ў 1957 годзе. Выступае ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. Хатняй арэнай клуба з’яўляецца стадыён «Авангард». На дадзены момант ёмістасць складае на 4 500 чалавек. Пасля завяршэння рэканструкцыі ўмяшчальнасць стадыёна складзе 13 466 тысяч гледачоў[14].
СК «Рівненський Спідвей» быў заснаваны ў 1959 годзе[15]. Стадыён для правядзення спаборніцтваў называецца — «Ровенскі стадыён тэхнічных відаў спорту (мотатрэк)». Тут праводзіліся важныя спаборніцтвы па спідвеі, уключаючы адборачны раўнд чэмпіянату свету па спідвеі ў 1962 годзе і ў 1991 годзе. Акрамя спартыўных спаборніцтваў на Ровенскім мотатрэку праводзяцца розныя канцэрты, выступленні і іншыя культурныя мерапрыемствы.