Ураш Прэдзіч | |
---|---|
сербск.: Урош Предић | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1857 ці 7 снежня 1857[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 лютага 1953, 1953[2][3][…] ці 12 лютага 1953[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў | Christian Griepenkerl[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ураш Прэдзіч (сербск.: Урош Предић, 25 лістапада (7 снежня) 1857, Орлават — 11 лютага 1953, Бялград) — сербскі жывапісец, вядомы мастак-рэаліст.
Ураш Прэдзіч скончыў гімназію ў Панчаве (пазней гэтая школа стала насіць яго імя). Да 1885 года вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў[4]. Напісаў 13 карцін міфалагічнага зместу для будынка аўстрыйскага парламента.
У 1885 годзе вярнуўся ў Орлават, дзе напісаў серыю карцін з жыцця аднавяскоўцаў. Працаваў таксама ў Нові-Садзе[4]. З 1909 года да канца свайго жыцця жыў і працаваў у Бялградзе.
Адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт таварыства «Лада» ў 1904 годзе і Асацыяцыі мастакоў у Бялградзе ў 1919 г[4].
Памёр у 1953 годзе на 96-м годзе жыцця. Па жаданні мастака, яго пахавалі на могілках у Орлаваце.[5]
Самая вядомая карціна Прэдзіча — «Косаўская дзяўчына» (1919), прысвечаная бітве на Косавам поле. Творы: «Вясёлая кампанія» (1887), «Сірата на магіле маці» (1888), «Герцагавінскія бежанцы» (1889), «Каля крыніцы»; партрэты («Слабадан Яванавіч», 1930 г.; «Міхайла Петравіч», 1943) і інш. Распісваў іканастасы. Правёў вялікую колькасць выставак у краіне і за мяжой[4].