Франсуаза Саган | |
---|---|
фр.: Françoise Sagan | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Françoise Marie Anne Quoirez[1] |
Псеўданімы | Françoise Sagan[2] |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1935[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 2004[6][7][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Guy Schoeller[d], Robert Westhoff[d], Peggy Roche[d] і Ingrid Mechoulam[d] |
Дзеці | Дэні Вестгоф[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, раманіст, сцэнарыст, біёграф, кінарэжысёр, паэтка |
Гады творчасці | з 1954 |
Жанр | эсэ, тэатр і паэзія |
Мова твораў | французская |
Прэміі |
Prix des Critiques[d] (1954) |
Узнагароды |
Прэмія прынца П'ера[d] (1985) Prix du Brigadier[d] (1960) |
Подпіс | |
francoisesagan.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Франсуаза Сага́н, сапр.: Куарэ́ (фр.: Françoise Sagan (Quoirez); 21 чэрвеня 1935 — 24 верасня 2004) — французская пісьменніца.
Вучылася ў Сарбонскім універсітэце, але не скончыла яго. Першы раман «Вітаю цябе, сум» (Bonjour Tristesse) напісала у 18 гадоў, раман надрукаваны ў 1954 і адразу зрабіў Ф. Саган вядомай, перакладзены на 22 мовы і выдадзены агульным накладам больш за 5 млн асобнікаў. Ф. Саган з'яўляецца аўтаркай больш як 50 кніг (раманы, п'есы, аповесці), значная колькасць якіх экранізаваная. З нагоды смерці Ф. Саган прэзідэнт Францыі Жак Шырак адзначыў, што яна была «вядучай прадстаўніцай свайго пакалення» і дапамагла вызваленню французскай жанчыны.