Франц Верфель | |
---|---|
Franz Werfel | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1945[5][1][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Rudolf Werfel[d][6] |
Маці | Albine Kussi[d][6] |
Жонка | Альма Малер-Верфель |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэт, раманіст, драматург. |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі |
Franz-Grillparzer-Preis[d] (1926) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Франц Ве́рфель (ням.: Franz Werfel, 10 верасня 1890, Прага, Аўстра-Венгрыя — 26 жніўня 1945, Беверлі-Хілз, ЗША) — аўстрыйскі паэт, раманіст і драматург.
Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям'і.
У ліцэі пазнаёміўся з Францам Кафкай і Максам Бродам.
У 1911—1912 адбываў вайсковую павіннасць. Адзін з заснавальнікаў венскага экспрэсіянізму, пазнаёміўся з Карлам Краусам і Рыльке. Напярэдадні Першай сусветнай вайны арганізаваў таварыства пацыфістаў разам з Марцінам Буберам і Максам Шэлерам.
У 1915—1917 ваяваў у шэрагах аўстрыйскай арміі на рускім фронце.
У 1929 ажаніўся з Альмай Малер, вельмі вядомай асобы ў культурных кругах Аўстрыі таго часу. У 1938 годзе, пасля аншлюса, перабраўся ў Францыю (Санары-сюр-Мер), затым, у 1940, з жонкай, Генрыхам Манам, яго жонкай і сынам Томаса Мана — з Францыі праз Пірэнеі ў Іспанію і Партугалію, а адтуль — у ЗША.
У 1941 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.