Франц Легар | |
---|---|
венг.: Lehár Ferenc | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1948[1][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Franz Lehár Sr.[d] |
Жонка | Sophie Lehár[d] |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанін Беневіц і Антанін Леапольд Дворжак |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, аўтар, operetta composer |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера і аперэта |
Выхаванцы | María Grever[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Легар (ням.: Franz Lehár, венг.: Lehár Ferenc; 30 красавіка 1870, Комарам, Венгрыя, цяпер Славакія — 24 кастрычніка 1948, Бад-Ішль, Аўстрыя) — венгерскі і аўстрыйскі кампазітар і дырыжор. Нараўне з Ёганам Штраўсам і Імрэ Кальманам — найбуйнейшы кампазітар венскай аперэты. Лібрэтыст Паўль Кнеплер пісаў: «Існуюць тры віды музычнай драмы: опера, аперэта і Легар».
Скончыў у 1888 годзе Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатральных аркестрах Будапешта і Вены, ваенны капельмайстар. З 1902 года дырыжор венскага тэатра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты.
Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венгерскіх, румынскіх, аўстрыйскіх і славянскіх элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найбольш вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне » (1910), «Фраскіта » (1922; усе пастаўлены Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург » (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімфанічныя паэма для голасу з аркестрам (1917); канцэрты для скрыпкі з аркестрам; санаты для скрыпкі і фартэпіяна; маршы, вальсы, песні; музыка да драматычных спектакляў.