Франчэска Бараміні | |
---|---|
Francesco Borromini | |
| |
Дата нараджэння | 25 верасня 1599 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1667 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Мілан[3] і Рым[3] |
Архітэктурны стыль | барока |
Уплыў | Карла Мадэрна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франчэска Бараміні (італ. Francesco Borromini; уласна Франчэска Кастэла, італ. Francesco Castelli, 25 верасня 1599, Бісанэ, Тычына - 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік ранняга барока.
Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Мілане. З 1619 працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Святога Пятра. Пасля смерці Мадэрна далучыўся да групы Берніні, дабудоўвае палацца Барберыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Берніні за папскую ўвагу. Для яго творчай манеры былі характэрныя адсутнасць прамых ліній, багацце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая планіроўка інтэр'ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьері ў царкве Сан-Джавані Дэі Фіёрэнціні, 22 ліпеня 1667 г. адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы і малюнкі, затым пакончыў з сабой.