Чан Дай Куанг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
в’етн.: Trần Đại Quang | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чыонг Тан Шанг | ||||||
Пераемнік | Đặng Thị Ngọc Thịnh[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Le Hong Anh[d] | ||||||
Пераемнік | То Лам | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чыонг Тан Шанг | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 кастрычніка 1956[1] |
||||||
Смерць |
21 верасня 2018[2][1] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | в’етн.: Trần Đại Quang | ||||||
Веравызнанне | нерэлігійнасць[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | прафесар | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | National Police Agency[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | vpctn.gov.vn | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чан Дай Куанг (в’етн.: Trần Đại Quang; 12 кастрычніка 1956 г., камуна Куанг Тыен, акруга Кім Сон, правінцыя Ніньбінь, ДРВ — 21 верасня 2018) — дзясяты Прэзідэнт В’етнама (2016—2018), доктар філасофіі ў галіне юрыдычных навук, прафесар. Дэпутат Нацыянальнага Сходу 13-га склікання.
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1956 года ў камуне Куанг Тыен акругі Кім Сон правінцыі Ніньбінь Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. З ліпеня 1972 года па кастрычнік 1975 года студэнт школы народнай паліцыі і школы замежных моў пры МУС В’етнама. З кастрычніка 1975 года па чэрвень 1987 года супрацоўнік 1 дэпартамента палітычнай абароны, а таксама намеснік начальніка II дэпартамента палітычнай абароны па кадравай службе пры МУС В’етнама.
З чэрвеня 1987 года па чэрвень 1990 года начальнік дэпартамента кадраў і начальнік аддзела грамадзянскай службы II дэпартамента палітычнай абароны пры МУС. З чэрвеня 1990 года па верасень 1996 года — намеснік сакратара парткама і намеснік кіраўніка Дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў В’етнама.
З верасня 1996 года па кастрычнік 2000 года — кіраўнік дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; член дэпартамента па агульнай бяспецы КПВ; член Дэпартамента агульнай бяспекі Пастаяннага камітэта КПВ і сакратар штаба бяспекі партыйнага камітэта ў аддзеле міністэрства грамадскай бяспекі. З кастрычнік 2000 года да красавіка 2006 года намеснік сакратара парткама і намеснік начальніка Упраўлення агульнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; павышаны да генерал-маёра (2003 г.); прысвоена званне дацэнта (2003).
З красавіка 2006 года па студзень 2011 года — член ЦК партыі 10 склікання, член Цэнтральнага Народнага Камітэту па грамадскай бяспекі, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспекі, намеснік міністра грамадскай бяспекі, генерал-лейтэнанты (2007), і прысвоена званне прафесара (2009).
Са студзеня 2011 года па жнівень 2011 года — член Палітбюро, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспецы, намеснік міністра грамадскай бяспекі СРВ.
З 2016 года — прэзідэнт В’етнама. Старшыня Савета нацыянальнай абароны і бяспекі В’етнама.
Памёр у 10:05 раніцы 21 верасня 2018 ў Ханоi пасля цяжкай кардыялагічнай хваробы[3][4].