Элі Візэль (па-ангельску: Elie Wiesel; 30 верасьня 1928 — 2 ліпеня 2016, Нью-Ёрк) — габрэйскі, францускі і амэрыканскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1986 году. Пісаў на мове ідыш, францускай і ангельскай мовах. Прафэсар гуманітарных навук Бостанскага ўнівэрсытэту.
Візэль выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім унівэрсытэтах. Візэль вядомы сваёй грамадзкай дзейнасьцю. Ён узначальваў Прэзыдэнцкую камісію па галакосьце, у 1980—1986 гадах быў старшынём Амэрыканскай мэмарыяльнай рады па галакосьце. У 1985 узнагароджаны залатым мэдалём Кангрэсу ЗША, у 2006 годзе ўдастоены званьня ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.
Элі Візэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў