Мячыславас Рэйніс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Mečislovas Reinys | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Q1148470? | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Tiddi[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 лютага 1884[1] |
||||||
Смерць |
8 лістапада 1953[1] (69 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[2] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мячыславас Рэйніс (літ.: Mečislovas Reinys; 5 лютага 1884, вёска Мадагаскарас, цяпер Дайгайлейская воласць, Зарасайскі раён, Уцянскі павет, Літва — 8 лістапада 1953, Уладзімір, цяпер Расія) — рымска-каталіцкі біскуп, літоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, навуковец-псіхолаг.
У 1900 скончыў з адзнакай гімназію ў Рызе, у 1905 — каталіцкую Віленскую духоўную семінарыю, каталіцкую Імператарскую Пецярбургскую духоўную акадэмію. Доктар тэалогіі (1909), майстар філасофіі (1912; тэма дысертацыі: «Маральныя прынцыпы Уладзіміра Салаўёва»). Таксама вывучаў фізіку, хімію, геалогію, мінералогію, біялогію, анатомію, фізіялогію, палітычную эканомію. У 1912—1913 удасканальваўся ў Лювенскім і Страсбургскім універсітэце. Валодаў дзевяццю замежнымі мовамі.
Высвечаны на святара ў 1907. Падчас Першай сусветнай вайны (з 1915) быў ваеннымм капэланам у шпіталі. Выкладаў у віленскай гімназіі. З 1916 прафесар Віленскай духоўнай семінарыі. У 1919 першы раз арыштаваны бальшавіцкімі войскамі. У 1922 пасля заняцця Вільні польскімі войскамі выехаў у Літву. З 1922 прафесар Літоўскага ўніверсітэта ў Каўнасе (з 1930 Універсітэт Вітаўта Вялікага), кіраваў кафедрай тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі. Адзін з заснавальнікаў Літоўскай акадэміі навук і мастацтваў.
З 1923 — прэлат. У 1925—1926 міністр замежных спраў Літвы як прадстаўнік хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Падпісаў канкардат Літвы з Ватыканам, непасрэдным вынікам якога было заснаванне Каўнаскай мітраполіі.
Ад 5 красавіка 1926 — тытулярны біскуп Тыдытаскі, каад’ютар біскупа Вілкавішкіскага. Прыкладаў намаганні, але няўдала, да адкрыцця каталіцкага ўніверсітэта ў краіне. Аўтар артыкулаў па пытаннях псіхалогіі, этыкі, багаслоўя, педагогікі. У 1939 апублікаваў манаграфію «Праблемы расізму». Па словах прафесара Оны Вавярыене , у гэтай працы біскуп Рэйніс
глыбока даследаваў сутнасць ідэалогіі фашызму і камунізму, а таксама расізм, усе формы яго праяваў і ўсталяваў, што гэтыя ідэалогіі з’яўляюцца раўнацэннымі таталітарнымі ідэалогіямі. Усе яны нялюдскія. У сваёй кнізе навуковец заклікаў змагацца з абедзвюма ідэалогіямі, паколькі абедзве яны атручваюць свядомасць людзей, у дадатак да гэтага, камуністычная ідэалогія сваімі атэістычнымі ідэямі адымае ў чалавека яго душу і ўсё яго гуманістычныя духоўныя каштоўнасці. Акрамя таго, камуністы фальсіфікуюць навуку, яны знішчылі дзяржаўнасць, у статус кіраўнікоў дзяржавы высунулі камуністычную партыю, усе справы дзяржавы падпарадкоўваюць інтарэсам гэтай партыі, ігнаруюць Канстытуцыю, кажуць няпраўду, на ўзровень дзяржаўнасці высунулі крывадушнасць.
У ліпені 1940, пасля пераносу ў Вільню сталіцы Літоўскай Рэспублікі, біскуп Рэйніс быў прызначаны памочнікам архібіскупа Віленскага Ялбжыкоўскага ў сане тытулярнага архібіскупа Цыпселенскага. У чэрвені 1942, пасля дэпартацыі архібіскупа, ён стаў кіраўніком дыяцэзіі на пасадзе апостальскага адміністратара Магілёва і Мінска. 22 жніўня 1942 ён паведамляў у Рым аб арышце пяцідзесяці святароў; шасцёра былі прысуджаны да смерці. Біскуп Рэйніс здолеў дамагчыся адкрыцця зачыненай нямецкімі ўладамі Віленскай духоўнай семінарыі, якая ў лютым 1945 была ізноў зачыненая, гэтым разам органамі савецкай улады.
12 чэрвеня 1947 быў арыштаваны «за сувязь з антысавецкім нацыяналістычным падполлем», прысуджаны да доўгага тэрміна зняволення, які адбываў ва Уладзімірскай турме, дзе і сканаў. Адмовіўся ад супрацы з КДБ, нягледзячы на прапановы вызваліць з турмы і лагероў яго сваякоў. У касцёле гораду Уладзіміра ёсць памятная шыльда з імёнамі рэпрэсаваных святароў, на якой значыцца і імя біскупа Рэйніса.
У 1990-я пачаўся збор інфармацыі для наступнай кананізацыі архібіскупа Рэйніса разам з Тэафілюсам Матулёнісам і Вінцэнтам Барысевічам. У 1993 на Гары Крыжоў Папа Ян Павел II узгадаў іх трох у сваёй прамове.