Фердынанд III Габсбург

Фердынанд III
Ferdinand III.
Сцяг імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
15 лютага 1637 — 2 красавіка 1657
Папярэднік Фердынанд II
Пераемнік Леапольд I
кароль Венгрыі
26 лістапада 1625 — 1647
Каранацыя 8 снежня 1626
кароль Чэхіі
21 лістапада 1627 — 1646
Каранацыя 26 лістапада 1627

Нараджэнне 13 ліпеня 1608(1608-07-13)[1][2][…]
Смерць 2 красавіка 1657(1657-04-02)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд II Габсбург
Маці Марыя Ганна Баварская[d]
Жонка Марыя Ганна Іспанская[4], Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d][4] і Элеанора Ганзага[4]
Дзеці Фердынанд IV Габсбург, Марыяна Аўстрыйская[d], Леапольд I Габсбург[5], Карл Ёзеф Габсбург[d], Элеанора Марыя Аўстрыйская[6], Марыя Ганна Ёзэфа Аўстрыйская[d], Філіп Аўгуст Габсбург[d][7], Максіміліян Томас Габсбург[d][7], Марыя Габсбург[d][7], Тэрэзія Марыя Язефа Габсбург[d][7] і Фердынанд Ёзеф Алаіз Габсбург[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генералісімус
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 16371647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дачкі герцага Баварскага Вільгельма V.

Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1625 годзе, ён быў каранаваны каралём Венгрыі, а ў 1627 годзе і каралём Багеміі, тым не менш імператар зусім не даваў яму актыўна ўмешвацца ў справы. Толькі ў апошнія гады жыцця бацькі, асабліва пасля смерці Валенштэйна, Фердынанд III выступае на ніву палітычнай дзейнасці.

У 1634 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны ён нанёс шведам рашучае паражэнне пры Нёрдлінгене (6 і 7 верасня), пасля чаго яго войска страшна разрабавалі Вюртэмберг і іншыя землі, якія патрапілі ім у рукі.

Фердынанд у 1637 годзе заняў імператарскі прастол пасля смерці бацькі, цалкам бесперашкодна, збольшага дзякуючы папулярнасці, якую ён набыў сабе Нёрдлінгенскай перамогай. Ён менш падпарадкоўваўся езуітам, чым яго бацька, але тым не менш, нягледзячы на жаданне скончыць бясконцую і спусташальную вайну, доўга не згаджаўся нават на самыя сціплыя саступкі пратэстантам.

У 1647 годзе Фердынанд ледзь не патрапіў у палон да шведскага правадыра партызанаў-наезнікаў Гельмгольда Урангеля, яго паспелі выратаваць з вялікай цяжкасцю.

У 1648 годзе Фердынанд нарэшце пагадзіўся на складанне Вестфальскага міру, які падараваў вядомыя правы пратэстантам (рэфарматам і лютэранам). Вызваліць свае ўладанні ад блукаўшых там і сям ваенных і разбойніцкіх шаек Фердынанду атрымалася толькі ў 1654 годзе. Валадаранне яго ва ўнутранай гісторыі імперыі прайшло бясследна. Ён быў здольным музыкантам і кампазітарам.

У 1631 годзе ажаніўся з Марыяй Ганна Іспанскай, малодшай дачкой караля Філіпа III. Дзеці:

У 1648 годзе Фердынанд ажаніўся другі раз з Марыяй Леапальдзінай, эрцгерцагіняй Аўстрыйскай, дачкой Леапольда V. Мелі аднаго сына:

У 1651 годзе ён ажаніўся з Элеанорай Ганзага, дачкой Карла II Ганзага. Дзеці:

Зноскі

  1. а б Ferdinand III // Ferdinand III (Emperor) // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00062940 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand III. (deutscher Kaiser) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 188.
  4. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 293. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  7. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі