Dynastes — род буйных жукоў, сямейства пласцінавусыя, распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і на астравах Карыбскага басейна.
Dynastes hercules (Linnaeus, 1758)typus: Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка. Самцы даўжынёй да 160—165 мм, самкі да 80 мм.
- Dynastes hyllus (Chevrolat, 1843): Мексіка, Беліз, Гандурас, Гватэмала, Нікарагуа. Самец: 35-70 мм; самка: да 45 мм
- Dynastes maya (Hardy, 2003): Мексіка, Гватэмала. Самец: 50-105 мм; самка — 40-50 мм
- Dynastes miyashitai (Yamaya, 2004): Мексіка. Самец 50-90 мм;самка 40-50 мм
- Dynastes neptunus, (Quensel in Schonherr, 1805): Паўднёвая Амерыка, Калумбія. Самец да 158 мм[1]
- Dynastes satanas, (Moser, 1909): Балівія. Самец: 50-115 мм, самка 30-50 мм
- Dynastes tityus, (Linnaeus, 1763): ЗША
Dynastes myashitai і Dynastes maya магчыма з’яўляюцца падвідамі Dynastes hyllus.