Іван Ігнацьевіч Якубоўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 25 снежня 1911 (7 студзеня 1912)[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 30 лістапада 1976[2][3][…] (64 гады) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Род войскаў |
танкавыя войскі, мотастралковыя войскі |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Гады службы | 1932—1976 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Званне | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Камандаваў |
91-я асобная танкавая брыгада, Група савецкіх войскаў у Германіі, Кіеўская ваенная акруга, Аб'яднаныя ўзброеныя сілы краін Варшаўскага дагавора |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА, 1939;
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
замежныя ўзнагароды:
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1976) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза. Двойчы двойчы Герой Савецкага Саюза (10.01.1944[4], 23.09.1944). Герой ЧССР (30.04.1970)[5].
Нарадзіўся 7 студзеня 1912 года ў вёсцы Зайцава (цяпер — Горацкі раён Магілеўскай вобласці) ў сялянскай сям’і шостым дзіцем. Беларус. Працаваў па найму ў вёсцы, скончыў сельскую школу. З 1930 года — сакратар кустовай ячэйкі Макараўскага сельсавета Горацкага павета, затым працаваў на цагляным заводзе ў горадзе Горкі. Скончыў 2 курса Аршанскага педагагічнага тэхнікума ў 1932 годзе.
У 1932 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Беларускую Аб’яднаную ваенную школу імя М. І. Калініна ў Мінску ў 1934 годзе, накіраваны служыць камандзірам навучальнага ўзвода ў 27-ю Омскую Чырванасцяжную стралковую дывізію (Віцебск)[5].
У 1935 годзе скончыў Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення камскладу імя А. С. Бубнова. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе — камандзір танкавага ўзвода, камандзір танкавай роты, начальнік штаба танкавага батальёна, выкладчык Пухавіцкага пяхотнага вучылішча[5], камандзір навучальнага танкавага батальёна. Камандаваў танкавай ротай у Польскім паходзе РККА ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту і ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў[5].
У Вялікую Айчынную вайну капітан Якубоўскі ўступіў на пасадзе камандзіра вучэбнага танкавага батальёна 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса Заходняга фронту. Удзельнічаў у абарончых баях у Беларусі, абароне Мінска. У ліпені 1941 года — камандзір 51-га танкавага палка 26-й танкавай дывізіі 20-га мехкорпуса, ваяваў у абложаным Магілёве, быў прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. У ліпені — верасні 1941 года — камандзір танкавага палка 121-й брыгады 3-й арміі Заходняга фронту (Арлоўскі напрамак). У верасні — снежні 1941 года — у рэзерве.
З сакавіка 1942 года — намеснік камандзіра 91-й асобнай танкавай брыгады, удзельнічаў у Барвенкава-Лазоўскай наступальнай аперацыі . З сакавіка 1942 года — камандзір 91-й танкавай брыгады, вызначыўся ў абарончых баях у Данбасе ўлетку 1942 года, у абарончым і наступальным этапах Сталінградскай бітвы, змагаючыся на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Данскім франтах. Палкоўнік (30.11.1942).
Увесну 1943 года брыгада была перакінутая на Цэнтральны фронт і ўключана ў склад 3-й гвардзейскай танкавай арміі , у якой ваяваў да канца вайны. На чале брыгады геройску змагаўся на Варонежскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах у Курскай бітве на Арлоўскім напрамку, у бітве за Дняпро, у вызваленні Кіева і Фастава. За гераізм у баях за Фастаў, дзе брыгада толькі за дзень бою знішчыла 30 танкаў ворага, палкоўніку І. І. Якубоўскаму 10 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Увесну 1944 года танкавая брыгада палкоўніка Якубоўскага паспяхова дзейнічала ў Праскураўска-Чарнавіцкай наступальнай аперацыі .
З чэрвеня 1944 года Якубоўскі — намеснік камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі . Удзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай аперацыі , у баях па абароне і пашырэнню Сандамірскага плацдарма, у Вісла-Одэрскай аперацыі ў студзені 1945 года. У гэтых аперацыях камандаваў перадавымі атрадамі корпуса, дзейнічаючы на лязе ўдару танкавай арміі. За геройскія дзеянні ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі палкоўніку Якубоўскаму другасна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза указам ад 23 верасня 1944 года[5].
З красавіка 1945 года — намеснік камандзіра 7-га гвардзейскага танкавага корпуса ў той жа арміі, удзельнічаў у Берлінскай і Пражскай аперацыях. генерал-маёр танкавых войскаў (20.04.1945). Адзначаўся выдатнай асабістай мужнасцю, майстэрствам прыняцця нестандартных рашэнняў, уменнем дзейнічаць самастойна. У гады вайны некалькі разоў быў паранены, гарэў у танку.
Пасля вайны працягнуў службу намеснікам камандзіра танкавага корпуса ў Ленінградскай ваеннай акрузе[5]. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[5]. З сакавіка 1948 года — камандзір танкавай дывізіі ў Беларускай ваеннай акрузе. З красавіка 1952 года — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі[5]. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (3.05.1953). Са снежня 1953 года камандаваў танкавай арміяй, з красавіка 1957 года — механізаванай арміяй.
З ліпеня 1957 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Генерал-палкоўнік (18.08.1958). У красавіку 1960 года прызначаны Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі[5]. У разгар Берлінскага крызісу , калі рэзка абвастрылася пагроза ўзброенага канфлікту ў Еўропе, Галоўнакамандуючым Групы савецкіх войскаў у Германіі быў прызначаны Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (жнівень 1961 года), а Якубоўскі быў пераведзены на пасаду яго першага намесніка, пры гэтым працягваючы кіраваць паўсядзённай дзейнасцю ГСВГ. Генерал арміі (27.04.1962). Пасля стабілізацыі становішча ў красавіку 1962 года Якубоўскі зноў вернуты на пасаду Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. Адзіны з военачальнікаў, хто займаў пасаду Галоўнакамандуючага ГСВГ двойчы.
Са студзеня 1965 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі.
З красавіка 1967 года — першы намеснік Міністра абароны СССР , з ліпеня 1967 года адначасова і Галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора. 12 красавіка 1967 года, адначасова з прызначэннем А. А. Грэчкі міністрам абароны, а Якубоўскага — яго першым намеснікам, Якубоўскаму прысвоена званне Маршала Савецкага Саюза.
З 1961 года — член ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года[5].
Памёр 30 лістапада 1976 года. Пахаваны ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны[6].
Генерал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюза (12 красавіка 1967).
У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага, на будынку Аршанскага педагагічнага вучылішча, дзе вучыўся І. Якубоўскі, усталявана мемарыяльная дошка[5].
![]() |
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі на Вікісховішчы |
---|
Іван Ігнацьевіч Якубоўскі на сайце «Героі краіны»