Індыйскі нацыянальны кангрэс

Індыйскі нацыянальны кангрэс
хіндзі: भारतीय राष्ट्रीय कांग्रेस
Выява лагатыпа
Лідар Соня Гандзі
Заснавальнік Allan Hume[d], Dadabhai Naoroji[d] і Dinshaw Edulji Wacha[d]
Дата заснавання 28 снежня 1885
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Third Way[d], свецкасць і грамадзянскі нацыяналізм[d]
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Indian Youth Congress[d]
Сайт inc.in
elections.in/political-l…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК; англ.: Indian National Congress, Congress Party, INC), буйнейшая палітычная партыя Індыі, найстарэйшая палітычная арганізацыя краіны. Базіруецца на сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі.

Заснавана ў 1885 заможнымі ліберальнымі коламі пры непасрэдным удзеле англічан як лаяльная апазіцыя англійскаму каланіяльнаму рэжыму. У 1920-я пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі і Джавахарлала Нэру ператварылася ў масавую партыю з шырокай сацыяльнай базай і нацыянальна-вызваленчай праграмай. Ад пачатку незалежнасці Індыі ў 1947 да 1977, у 198089, 199196 — кіруючая партыя. У пачатку 1990-х страціў большасць у парламенце, але застаецца самай уплывовай партыяй Індыі. У 2004 разам з саюзнымі арганізацыямі, злучанымі ў Аб'яднаны прагрэсіўны альянс, перамог на ўсеагульных выбарах і сфарміраваў федэральны ўрад.

Унутрыпартыйныя спрэчкі прывялі да расколу ІНК ў 1967 і стварэння былым левым крылом партыі пад кіраўніцтвам Індзіры Гандзі новага ІНК, таксама вядомага як «Новы кангрэс». Былое правае крыло ІНК перайменавала рэшткі партыі ў Індыйскі нацыянальны кангрэс (арганізацыя) (неафіцыйная назва: «Стары кангрэс»), які пазней зліўся з Джаната парты. Наступнае выпрабаванне наступіла ў 1977, калі ў ІНК на фоне крытыкі аўтарытарных памкненняў І.Гандзі ўтварыліся шматлікія фракцыі, адна з якіх, лаяльная сваёй старшыні, за што атрымала нефармальную назву Індыйскі нацыянальны кангрэс (Індзіра), выступала ад імя ўсяго ІНК, не маючы агульнай падтрымкі. У тым годзе ІНК (Індзіра) на выбарах саступіў Джаната парты, але здолеў яе перамагчы ў 1980.

Пасля забойства І.Гандзі ў 1984 ІНК ўзначаліў яе сын Раджыў Гандзі. Пад яго кіраўніцтвам партыя перамагла на выбарах-1984, але пацярпела паражэнне на наступных выбарах-1989. У 1991 Р.Гандзі быў забіты падчас перадвыбарчай кампаніі, кіраўніцтва перайшло да Нарасімхі Рао, які прывёў ІНК да чарговай перамогі і стаў прэм'ер-міністрам.

Кіраўнікі партыі традыцыйна належаць да сям'і Нэру—Гандзі: Матылал Нэру (старшыня ІНК у 1919 і 1928), яго сын Джавахарлал Нэру (192930, 193637, 1946, 195154), яго ўнучка (дачка Дж.Нэру) Індзіра Гандзі (1959, 1977—84), яе сын Раджыў Гандзі (1985—91), удава Р.Гандзі Соня Гандзі (1998-2017& 19-22).

  1. http://www.socialistinternational.org/viewArticle.cfm?ArticlePageID=931 Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.