Артур Х’юз

Артур Х’юз
англ.: Arthur Hughes
Фатаграфія
Аўтапартрэт у 1851 годзе
Дата нараджэння 27 студзеня 1831(1831-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1915(1915-12-23) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Жонка Tryphena Foord[d]
Дзеці Arthur Foord Hughes[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, дзеяч мастацтваў
Жанр жывапіс
Мастацкі кірунак прэрафаэлітызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артур Х’юз (англ.: Arthur Hughes, 27 студзеня 1831 — 23 снежня 1915) — англійскі ілюстратар і жывапісец, які пісаў у стылі прэрафаэлітаў.

Самыя вядомыя яго карціны — «Красавіцкае каханне» (англ.: April Love, 1855—56, галерэя Тэйт, Лондан) і «Доўгія заручыны» (англ.: The Long Engagement).

Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і адкрыў для сябе прэрафаэлітаў, чытаючы часопіс «Парастак» (The Germ). У пачатку творчага шляху Х’юз знаходзіўся пад моцным уплывам Джона Эверэта Міле, і таксама, як і ён, маляваў Афелію (напрыклад, «Ophelia», 1851—53, Мастацкая галерэя Манчэстэра, Манчэстэр) і пісаў карціны, прысвечаныя творам Джона Кітса, у прыватнасці на паэму «Конадзень святой Агнесы». Пазней Артур Х’юз ілюстраваў некаторыя кнігі Джорджа Макдональда. Усяго ён пакінуў пасля сябе каля 700 карцін і эскізаў, а таксама больш за 750 ілюстрацый.

  • 1851-53 — The Death of Romeo and Juliet
  • 1851-53 — Ophelia
  • 1855-56 — «Красавіцкае каханне» / April Love
  • 1856-57 — Home From the Sea
  • 1859 — «Доўгія заручыны» / The Long Engagement
  • каля 1860 — Mariana at the window
  • каля 1861 — Knight of the Sun
  • 1861-63 — La Belle Dame Sans Merci
  • 1863-64 — Ophelia and He Will Not Come Again
  • каля 1863 — «Лэдзі Шалот» / The Lady of Shalott
  • 1863-65 — Beauty and the Beast
  • 1864 — A Music Party
  • 1864-65 — In the Grass
  • 1865-66 — Good Night
  • 1865-70 — Sir Galahad
  • 1868-70 — Endymion
  • каля 1870-74 — The Enchantress
  • каля 1872-73 — The Lady of Shalott
  • 1874 — The Convent Boat
  • 1879 — The Property Room
  • каля 1887-88 — The Heavenly Stair
  • каля 1894 — Sir Galahad
  • 1907-08 — The Rescue
  • каля 1908 — Overthrowing of the Rusty Knight
  • 1912 — Wonderland

Зноскі

  • Roberts, L. Arthur Hughes: His Life and Works. Woodbridge: Antique Collector's Club, 1997.