Гарыет Бічэр-Стоу | |
---|---|
Harriet Beecher Stowe | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Гарыет Элізабет Бічэр |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1896[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ліман Бічэр[d][3][7][…] |
Маці | Roxana Foote Beecher[d] |
Муж | Кэлвін Эліс Стоўв[d] |
Дзеці | Charles Edward Stowe[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Жанр | паданне[d] |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
harrietbeecherstowecenter.org | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (англ.: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канектыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».
Гарыет Элізабет нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.
Дом у Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.
Гарыет Бічэр-Стоу ў Вікіцытатніку | |
Гарыет Бічэр-Стоу ў Вікікрыніцах | |
Гарыет Бічэр-Стоу на Вікісховішчы |