Нікалае Тытулеску

Нікалае Тытулеску
міністр замежных спраў Румыніі[d]
20 кастрычніка 1932 — 1 кастрычніка 1934
Minister Plenipotentiary of Romania to the United Kingdom[d]
16 снежня 1921 — 6 ліпеня 1927
Папярэднік Nicolae Mișu[d]
міністр замежных спраў Румыніі[d]
10 студзеня 1934 — 1 кастрычніка 1934
Пераемнік Gheorghe Tătărescu[d]
міністр замежных спраў Румыніі[d]
10 кастрычніка 1934 — 28 жніўня 1936
Папярэднік Gheorghe Tătărescu[d]
Пераемнік Victor Antonescu[d]
міністр замежных спраў Румыніі[d]
30 снежня 1933 — 3 студзеня 1934
міністр замежных спраў Румыніі[d]
14 лістапада 1933 — 29 снежня 1933
міністр замежных спраў Румыніі[d]
14 студзеня 1933 — 13 лістапада 1933
міністр замежных спраў Румыніі[d]
20 кастрычніка 1932 — 13 студзеня 1933
Папярэднік Alexandru Vaida-Voevod[d]
Minister Plenipotentiary of Romania to the United Kingdom[d]
з 9 верасня 1928
Minister Plenipotentiary of Romania to the United Kingdom[d]
29 жніўня 1936 — 1 лістапада 1936
Пераемнік Vasile Grigorcea[d]

Нараджэнне 4 сакавіка 1882(1882-03-04)[1][2]
Смерць 17 сакавіка 1941(1941-03-17)[1][2] (59 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Румынская праваслаўная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Збавіцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нікалае Тытулеску 1882-1941. Паштовая марка Румыніі 2007
Рэльеф, падарунак румынскага ўрада

Нікалае Тытулеску (рум.: Nicolae Titulescu; 4 сакавіка 1882, Краёва — 17 сакавіка 1941, Каны) — румынскі дыпламат, у розны час міністр фінансаў і замежных спраў, а таксама на працягу двух тэрмінаў прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Лігі Нацый (1930-1932).

Нарадзіўся ў горадзе Краёва, сын адваката. Пасля заканчэння з адзнакай у 1900 годзе сярэдняй школы ў Краёве, ён вывучаў права ў Парыжы, атрымаўшы навуковую ступень. У 1905 годзе Тытулеску вярнуўся ў Румынію, працаваў прафесарам права ў Яскім універсітэце, а ў 1907 годзе пераехаў у Бухарэст.

Палітычная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля румынскіх выбараў 1912 года, стаў дэпутатам Кансерватыўна-дэмакратычнай партыі на чале з Таке Іанеску, а праз пяць гадоў членам урада Брэціяну як міністр фінансаў.

Летам 1918 года разам з іншымі выдатнымі румынамі, - Таке Іанеску, Актавіянам Гогам, Траянам Вуем, Канстанцінам Міле - Тытулеску сфарміраваў у Парыжы Нацыянальны румынскі камітэт.

З 1927 па 1928 год быў міністрам замежных спраў.

Пачынаючы з 1921 года займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Румыніі ў Лізе Нацый у Жэневе. Ён двойчы, у 1930 і 1931 гадах, абіраўся прэзідэнтам гэтай арганізацыі. На гэтай пасадзе выступаў за захаванне стабільных граніц шляхам падтрымання міру паміж дзяржавамі, павагі да суверэнітэту і роўнасць усіх нацый у міжнароднай супольнасці, калектыўную бяспеку, а таксама прадухіленне агрэсіі.

Выгнанне і смерць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1936 годзе кароль Караль II звольніў Тытулеску з усіх афіцыйных пасад, папрасіўшы яго пакінуць краіну. Ён пасяліўся спачатку ў Швейцарыі, затым пераехаў у Францыю. Знаходзячыся ў ссылцы, Тытулеску працягваў шляхам правядзення канферэнцый і газетных артыкулаў прапагандаваць ідэю захавання міру. Вярнуўся ў Румынію ў лістападзе 1937 года, часткова дзякуючы высілкам Юліу Маніу.

У 1937 годзе зноў з'ехаў з Румыніі і знайшоў прытулак у Францыі. Памёр у 1941 годзе ў Канах пасля працяглай хваробы. У сваім завяшчанні ён прасіў пахаваць яго ў Румыніі.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнага ўрада Румыніі падчас румынскай рэвалюцыі, апошняя воля Тытулеску стала магчымай. 14 сакавіка 1992 года яго рэшткі былі перапахаваны на могілках побач з царквой Святога Мікалая ў Брашове, пасля складанай юрыдычнай працэдуры, арганізаванай Жан-Полем Картэронам, французскім павераным Тытулеску.

  • Buzatu Gheorghe (coord), Titulescu și strategia păcii, Editura Junimea, Iași, 1982.
  • «Dicționar biogr. de ist. a Romaniei», (Stan Stoica ș.a.), Meronia, 2008.
  • Grecescu Ion, Nicolae Titulescu, Bucuresti, Editura Politică , 1980.
  • Idem, Nicolae Titulescu — Concepția juridică și diplomatică, Scrisul Românesc, Craiova, 1982.
  • Idem, Nicolae Titulescu — Documente confidențiale, Editura Academiei Române, București, 1992.
  • Idem, Popa Vasile, Nicolae Titulescu — Gândirea juridico-diplomatică, Concernul PRESA, Editura Republicii Moldova, 1997.
  • Macovescu George (coord.), Nicolae Titulescu — Docmumente Diplomatice, Editura Politică, București, 1967.
  • ***, Nicolae Titulescu, Discursuri, Editura Științifică, București, 1967.
  • Păunescu Emil, Potra George, Nicolae Titulescu-Nicolae Raicoviceanu, Mărturiile unui prietenii, Fundația Eurpeană Titulescu, București, 2003
  • Oprea M. Ion, Nicolae Titulescu, Editura Științifică, București, 1966.
  • «Pro și Contra Titulescu», ediția a II-a revăzută și adaugită. Editie ingrijita, selectie, cuvant inainte si postfata, note biografice, adnotari si explicatii, indice de George G Potra. 3 volume, Fundația Europeană Titulescu, 2003
  • «Nicolae Titulescu: patriot sau tradator?» Архівавана 5 кастрычніка 2013., 15 Mai 2008, Nicolae Drăgușin, România liberă

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Nicolae Titulescu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Опря И. М., Дипломатическая деятельность Николае Титулеску, Бухарест, 1970.