Парантрап Бойса

Парантрап Бойса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paranthropus boisei Mary Leakey, 1959


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454137
FW  83068

Парантрап Бойса (Paranthropus boisei), першапачаткова таксама зінджантрап (Zinjanthropus boisei) — самы масіўны від парантрапаў, знойдзены ў 1959 годзе мужам і жонкай Лікі ва ўсходнеафрыканскіх цяснінах Олдувай, Каабі-Фора, Лакалеі і шэрагу іншых. Яны датаваныя ад 2,5 да 1 млн гадоў таму. Да 1972 года лічыўся «несумнеўным аўстралапітэкам».

Від апісаны Мэры Лікі ў 1959 годзе па чэрапе, выяўленым у пластах олдувайскай культуры. Найбольш масіўны з усіх аўстралапітэкаў: характэрныя велізарныя маляры, цяжкія сківіцы, якія, аднак, не выступаюць наперад, вялікія касцяныя грабяні, якія служылі для прымацавання жавальных мышцаў. Рост — 1,2—1,6 м, вага — ад 40 да 90 кг. Парантрапы Бойса былі цалкам прамаходзячымі. Аб’ём мозга 400—500 см³ (у сучаснага чалавека ў сярэднім 1350).

Важна, што разам з парантрапам Бойса была знойдзена арэхавая шкарлупіна, з чаго ў сукупнасці з магутнымі зубамі / сківіцамі быў зроблены вывад аб расліннай спецыялізацыі гэтага віду. Таксама побач былі знойдзеныя прымітыўныя каменныя прылады (абабітая галька). Спачатку Луіс Лікі лічыў (памылкова), што зінджантрап пачаў выкарыстоўваць каменныя прылады першым з усіх жывёл у гісторыі, і кансіліум вучоных з неахвотай прызнаў, што парантрап Бойса з’яўляецца адным з «адсутнічаючых звёнаў», бо пры ўсім прымітывізме ўмеў вырабляць каменныя прылады, але ўжо праз некалькі месяцаў у 1960 годзе Лікі аднавіў праўду, вярнуўся і адкапаў на тым жа месцы і Чалавек умелы (Homo habilis) — сапраўднага ўладальніка тых каменных прадметаў, а парантрап Бойса быў моцна паніжаны ў рангу.