Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі | |
---|---|
фр.: Le Livre Noir Du Communisme: Crimes, Terreur et Repression | |
| |
Аўтар | С. Куртуа, Н. Верт, Ж-Л. Пане, А. Пачкоўскі, К. Бартошэк, Ж-Л. Марголін |
Жанр | гісторыя, паліталогія |
Мова арыгінала | французская |
Арыгінал выдадзены | 1997 |
Выдавецтва | Editions Robert Laffont |
Выпуск | 6 лістапада 1997 |
Старонак | 912 |
ISBN | 978-0-674-07608-2 |
Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі (фр.: Le Livre noir du communisme) — кніга пра палітычныя і грамадзянскія рэпрэсіі ў камуністычных дзяржавах, генацыд, пазасудовыя пераследы, дэпартацыі і штучный голад. Кніга была надрукаваная ў 1997 годзе ў Францыі, арыгінальнае назва фр.: Le Livre noir du communisme: Crimes, terreur, répression. Напісаная групай некалькіх еўрапейскіх акадэмікаў пад рэдакцыяй Стэфана Куртуа.
Кніга складаецца з пяці частак, з увядзеннем і рэзюмэ Стэфана Куртуа:
Кніга арыентавана ў першую чаргу на прадстаўленні рэжымаў у Савецкім Саюзе і Кітаі. Частка пасвечаная СССР апісвае функцыянаванне рэпрэсіўнай сістэмы ад лістапада 1917 года, эру сталінскіх чыстак у Савецкім Саюзе, дэпартацыі насельніцтва і барацьбу з палітычнымі апанентамі, якія праводзіліся з 1917 года. Раздзелы, якія апісваюць гісторыю Кітая канцэнтруюцца на культурнай рэвалюцыі, сітуацыі ў Тыбеце, вялікім скачку, а таксама рэпрэсіях, якія ажыццяўляліся партыяй.
У меншай ступені, кніга апісвае падзеі, што адбываюцца ва Усходнім Блоку. Аўтары засяроджаны галоўным чынам на буйных публічных выступах супраць урада і на працэсе ўстанаўлення панавання камуністычных партый. Асобныя часткі прысвечаны Паўночнай Карэі, Камбоджы, Кубе і савецкая інтэрвенцыі ў Афганістане. Стэфан Кортуа прабуе ацаніць колькасць ахвяраў рэпрэсій, якая агулам састаўляе каля 100 мільёнаў смерцяў. Той жа аўтар напісаў уступную главу, дзе параўноўвае камунізм з нацыянал-сацыялізмам прыходзіць да высновы, што крывавыя рэпрэсіі закладзеныя ў саміх асновах камуністычнай ідэалогіі.
Рэпрэсіі і голад, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе пры рэжымах Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна, апісаныя ў кнізе:
У кнізе прыведзены наступныя дадзеныя аб колькасці ахвяр камуністычных рэжымаў у розных краінах свету:
Агульная колькасць забітых, згодна з прыведзенымі ў кнізе дадзенымі, набліжаецца да адзнакі ў сто мільёнаў.
На працягу трох гадоў з моманту выпуску было прададзена каля. 700 тысяч копій кнігі на 16 мовах. У 1998 годзе выдавецтва Le Temps Des Cerises выдала Чорную кнігу капіталізму як адказ на абвінавачванні Чорнай кнігу камунізму. У 2002 годзе ў Францыі было выдадзена дапаўненне - другі том «Кнігі», які змяшчаў, сярод іншага, адказ аўтара на абвінавачання, зробленыя супраць першага тома.
У 2009 годзе ў Швецыі выйшла кніга «Злачынствы супраць чалавечнасці пры камуністычных рэжымах». У выданні апісваюцца Чырвоны тэрор, раскулачванне, масавы голад, ГУЛАГ, Вялікі тэрор, барацьба з касмапалітызмам.