У 1988 годзе пачаў удзельнічаць у русе Саюдзіс. У 1988—1990 гадах быў дэпутатам гарадской рады ў Клайпедзе. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Літоўскай ССР, быў адным з падпісантаў Акту аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы ад 11 сакавіка1990 года.
У 1993—2003 гадах — член Ліберальнага саюза Літвы, у 1996—1999 і 2001—2003 гадах — яго старшыня. З 2003 года — першы намеснік старшыні Ліберальнага саюза і Цэнтра. У 2006 годзе стаў сябрам Ліберальнага руху Літоўскай Рэспублікі і заняў пасаду старшыні філіі партыі ў Клайпедзе.
У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента і ўваходзіў у парламенцкую групу Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. У 2009 годзе ён не балатаваўся. Стаў генеральным дырэктарам Клайпедскага марскога порта. У 2011 годзе быў зноў выбраны дэпутатам гарадской рады. У 2012 і 2016 гадах пераабіраўся ў Сейм. У снежні 2017 года стаў старшынёй Ліберальнага руху Літоўскай Рэспублікі. Узначальваў партыю да верасня 2019 года. У 2020 годзе ён падоўжыў свой дэпутацкі мандат яшчэ на адзін тэрмін.