Ёзэф Шкворэцкі
Ёзэф Шкворэцкі (па-чэску : Josef Škvorecký ) (27 верасьня 1924 , Нахад — 3 студзеня 2012 , Таронта ) — чэскі празаік, эсэіст, перакладчык і выдавец на эміграцыі . Разам з жонкай Здэнай Саліваравай заснаваў у Таронта выдавецтва "'68 Publishers ". Адзін з найвыбітнейшых чэскіх празаікаў 2 паловы 20 стагодзьдзя .
Літаратурную дзейнасьць Шкворэцкі пачаў з паэзіі і апавяданьняў . Аднак розгалас выклікаў раман "Баязьліўцы" ("Zbabělci ") — першая частка пэнталёгіі з аўтабіяграфічным галоўным героем Дэні Сьміржыцкім. Гэта самы выразны літаратурны твор Шкворэцкага. Ён уяўляе сабой цэласную карціну чэскага грамадзтва ад Другой сусьветнай вайны да аўтаравага эмігранцкага досьведу. Астатнія часткі — "Танкавы батальён" ("Tankový prapor "), Гульня ў цуд ("Mirákl "), "Файны сэзон" ("Prima sezóna ") і "Гісторыя інжынэра людзкіх душ" ("Příběh inženýra lidských duší ").
Шкворэцкі таксама пасьпяховы як перакладчык твораў выбітных амэрыканскіх аўтараў — Чэндлера , Гэмінгуэя , Фолкнэра , Льюіса , Джэймса і інш.
"Nezoufejte! " (1946 , "Не адчайвайцеся!" зборнік вершаў)
"Nové canterburské povídky a jiné příběhy " (1947 , "Новыя кантэрбэрыйскія апавяданьні і іншыя гісторыі")
"Zbabělci " (1948 – 1949 , у Чэхаславаччыне выдадзена ў 1958 годзе, "Баязьліўцы")
"Konec nylonového věku " (1950 , у Чэхаславаччыне выдадзена ў 1968 годзе, "Канец нэйлонавага веку")
"Povídky tenorsaxofonisty " (1954 – 1955 , "Апавяданьні тэнарсаксафаніста")
"Tankový prapor " (1954 , выдадзена ў 1971 ў Таронта, у 1990 у Празе , "Танкавы батальён")
"Sedmiramenný svícen " (1964 , "Сямісьвечнік", зборнік апавяданьняў часткова з габрэйскай тэматыкай)
"Babylónský příběh a jiné povídky " (1967 , "Бабілёнская гісторыя і іншыя апавяданьні")
"Legenda Emöke " (1963 , "Легенда Эмёке")
"Tvář jazzu " (1964 , "Твар джазу", напісана ў супрацы з музыколягам Лубамірам Даружкам)
"Nápady čtenáře detektivek " (1965 , "Ідэі чытача дэтэктываў")
"Ze života lepší společnosti " (1965 , "З жыцьця вышэйшай супольнасьці")
"Jazzové inspirace " (1966 , "Джазавыя інсьпірацыі", напісана ў супрацы з музыколягам Лубамірам Даружкам)
Detektivní trilogie :
"Smutek poručíka Borůvky " (1966 , "Смутак паручыка Баруўкі")
"Konec poručíka Borůvky " (1975 , "Канец паручыка Баруўкі")
"Návrat poručíka Borůvky " (1981 , "Вяртаньне паручыка Баруўкі")
"Bassaxofon " (1967 , "Бас-саксафон")
"O nich – o nás " (1968 , "Пра іх - пра нас")
"Farářův konec " (1969 , "Канец пробашча")
"Lvíče " (1969 , "Ільвяня")
"Hořkej svět: Povídky z let 1946-1967 " (1969 , "Гарачы сьвет: Апавяданьні з 1946-1967 гг.)
"Všichni ti bystří mladí muži a ženy " (1971 , "Усе гэтыя кемлівыя маладыя мужчыны і жанчыны")
"Mirákl " (1972 , "Гульня ў цуд")
"Hříchy pro pátera Knoxe " (1973 , "Грахі для патэра Кнокса")
"Prima sezóna " (1975 , "Файны сэзон")
"Příběh inženýra lidských duší " ("Engineer of Human Souls ", 1977 , "Гісторыя інжынэра людзкіх душ")
"Samožerbuch " (1977 — супольна з жонкай, дакумэнтальная кніга пра іхняе выдавецтва)
"Na brigádě " (1979 , супольна з Антанінам Броўскам, зборнік крытычных артыкулаў па чэскай літаратуры)
"Bůh do domu " (1980 , "Бог у хату")
"Dívka z Chicaga a jiné hříchy mládí " (1980, "Дзяўчына з Чыкага і іншыя грахі маладосьці")
"Velká povídka o Americe " ("A Tall Tale of America ", 1980, "Вялікае апавяданьне пра Амэрыку")
"Dvě legendy " (1982 , "Дзьве легенды")
"Scherzo capriccioso: Veselý sen o Dvořákovi " (1984 , "Scherzo capriccioso: Вясёлы сон пра Дворжака")
"Ze života české společnosti " (1985 , "З жыцьця чэскай супольнасьці")
"Franz Kafka, jazz a jiné marginálie " (1987 , "Франц Кафка, джаз і іншыя маргінальныя рэчы")
"Čítanka Josefa Škvoreckého " (1990 , "Чытанка Ёзэфа Шкворэцкага")
"Hlas z Ameriky " (1990, "Голас з Амэрыкі")
"Píseň zapomenutých let " (1990, "Песьня забытых гадоў")
"Ožehavé téma " (1991 , "Пякучая тэма")
"Slovo má mladý severovýchod " ("Слова возьме малады паўночны ўсход")
"Velká trojka " (1991, "Вялікая тройка")
"Dvě neznámé povídky " (1992 , "Два невядомыя апавяданьні")
"Jaká vlastně byla Marilyn Monroe?" (1992, "Якая ўсё ж такі была Мэрылін Манро ?")
"Věk nylonu " (1992, "Век нэйлону")
"Nevěsta z Texasu " (1992, "Нявеста з Тэхасу ")
"Vladimíra v Territorio libre " (1992, "Уладзіміра ў Territorio libre")
"Příběh neúspěšného tenorsaxofonisty " (1994 , "Гісторыя тэнарсаксафаніста-няўдачніка")
"Příběhy o Líze a mladém Wertherovi a jiné povídky " (1994, "Гісторыі пра Лізу і маладога Вэртэра і іншыя апавяданьні")
"Povídky z rajského údolí " (1995 , "Апавяданьні з райскай даліны")
"Dvě vraždy v mém dvojím životě " (1996 , "Два забойствы ў маім двайным жыцьці")
"Neuilly a jiné příběhy " (1996 )
"Nevysvětlitelný příběh aneb Vyprávění Questa Firma Sicula " (1998 , "Невытлумачальная гісторыя, альбо Аповед Квэста Фірма Сікула")
"Krátké setkání s vraždou " (1999 , "Кароткая сустрэча з забойствам")
"Podivný pán z Providence a jiné eseje " (1999, "Дзівакаваты спадар з Провідэнсу і іншыя эсэ ")
"...na tuhle bolest nejsou prášky " (1999, "Ад гэтага болю няма лекаў")