Поль Сыньяк | |
Дата нараджэньня | 11 лістапада 1863 |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж |
Дата сьмерці | 15 жніўня 1935 |
Месца сьмерці | Парыж |
Прычына сьмерці | сэпсіс |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, малявальнік, мастак-гравэр, графік, архітэктурны чарцёжнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Сябра ў | Les XX[d] і Société des Artistes Indépendants[d] |
Жанры | партрэт, фігурка[d][1], пэйзаж[1], мескі пэйзаж[d][1] і натурморт[d][1] |
Плынь | нэаімпрэсіянізм пуантылізм |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Поль Сыньяк (па-француску: Paul Signac, 11 лістапада 1863, Парыж — 15 жніўня 1935, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму.
Поль Сыньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 году ў Парыжы.
У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэньні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сэра, зь якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму.
У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делякруа да нэаімпрэсіянізму», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку.
Ужо пры жыцтці мастак быў прызнаным клясыкам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёну.
Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.
Поль Сыньяк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў