Майт Метсанурк | |
---|---|
Mait Metsanurk | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Эдуард Хубель |
Псеўданімы | Eduard Hubel |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1879[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1957[2][1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, Эстонія, СССР |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, палітык |
Кірунак | неарэалізм[d] |
Мова твораў | эстонская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майт Ме́тсанурк (эст.: Mait Metsanurk, сапраўднае імя Эдуард Ху́бель (эст.: Eduard Hubel); 19 лістапада 1879, в. Метсанука, Дэрпцкі павет, Ліфляндская губерня — 21 жніўня 1957, Талін, ЭССР) — эстонскі празаік, драматург, літаратурны крытык і перакладчык.
Майт Метсанурк нарадзіўся малодшым восьмым дзіцем у сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе ў Оргэ, у 1900 годзе скончыў гарадское вучылішча ў Таліне. Працаваў на розных працах, чыноўнікам, школьным настаўнікам, з 1906 года — журналістам.
У 1924—1925 і з 1930 па 1936 Майт Метсанурк быў старшынёй Эстонскага літаратурнага таварыства. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Эстоніі Майт Метсанурк трымаўся ўбаку ад палітыкі, за што быў выключаны з пісьменніцкай арганізацыі Эстонскай ССР. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна ў 1956 годзе.
Памёр у 1957 годзе. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках .
Друкаваўся з 1904 года. Аўтар твораў сацыяльна-дыдактычнага характару, прасякнутых ідэяй маральнага самаўдасканалення чалавека (зборнікі навел «Боскія дзеці», 1910; «Апошні дзень», 1927; «Жыццё ўрываецца», 1931; «Зямное ярмо», 1933). У раманах — сацыяльна-псіхалагічных «Білем з Вахесаарэ» (1909), «Рабы» (1912), «Вось чалавек!» (1918), «Жыццё і смерць Таавета Сааверэ» (1922), дылогіі «Белае воблака» (1925) і «Чырвоны вецер» (1928), антыклерыкальнай накіраванасці «Званыя і выбраныя» (1937), гістарычных «На рацэ Юмерэ» (1934), «Агонь, які тлее» (1939), «Летні сонцаварот» (1957) і інш. шырыня ахопу гістарычных падзей, своеасаблівая трактоўка ідэйных канфліктаў эпохі, надзённыя праблемы жыцця эстонскай вёскі і інтэлігенцыі, рэалістычны паказ сацыяльных з’яў, тонкі псіхалагізм. Выступаў як драматург.