Макс фон Гальвіц | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Max von Gallwitz | ||||
Дата нараджэння | 2 мая 1852 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 18 красавіка 1937 (84 гады) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | |||
Род войскаў | Артылерыя, пяхота | |||
Гады службы | 1870 — 1918 | |||
Званне | ||||
Камандаваў | 15-я пяхотная дывізія, Гвардзейскі рэзервовы корпус, армейская група «Гальвіц», 11-я армія, 12-я армія, 2-я армія, 5-я армія, Група армій Гальвіца | |||
Бітвы/войны |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
|||
Узнагароды і званні |
|
|||
У адстаўцы | мемуарыст, палітычны дзеяч, член парламента | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Карл Вільге́льм фон Га́львіц (ням.: Max Karl Wilhelm von Gallwitz; 2 мая 1852 — 18 красавіка 1937) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал ад артылерыі (1911), удзельнік Першай сусветнай вайны.
Гальвіц нарадзіўся ў 1852 годзе ў Брэслау, з 1870 года ў прускай арміі. Служыў у артылерыйскім палку ў званні лейтэнанта. Удзельнічаў у вайне з Францыяй. У 1877 годзе пачаў навучанне ў Ваеннай Акадэміі, якое завяршыў у 1880 годзе. З 1882 года ад'ютант 11-й артылерыйскай брыгады. З 1883 года па 1886 год служыў у Генеральным Штабе. З 1887 года на працы ў Ваенным міністэрстве Германіі. У 1891 годзе зноў пераходзіць на службу ў Генштаб. У 1895 годзе пераводзіцца на страявую службу і прызначаецца камандзірам артылерыйскага дывізіёна 11-га артылерыйскага палка. У 1899 годзе прызначаны камандзірам артылерыйскага палка, а з 1901 года ўжо камандуе 29-й артылерыйскай брыгадай. У 1903 годзе прызначаецца начальнікам дэпартамента ваеннай адміністрацыі і прадстаўніком Ваеннага міністэрства ў парламенце. У 1906 годзе зноў пераводзіцца на страявую службу, прызначаецца камандзірам 15-й пяхотнай дывізіі. У 1911 годзе прызначаны інспектарам палявой артылерыі германскай арміі.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Гальвіц прызначаецца камандуючым Гвардзейскім рэзервовым корпусам у складзе 2-й арміі. Удзельнічае ў баях у Бельгіі. З 19 па 25 жніўня пад кіраўніцтвам Гальвіца германская армія ўзяла бельгійскую крэпасць Намюр. У ходзе штурму крэпасці Гальвіц ужыў адкрытую атаку пяхоты пры падтрымцы асаднай артылерыі буйных калібраў.
У пачатку вайны для германскай арміі склалася цяжкая абстаноўка на Усходнім фронце, дзе наступалі рускія войскі. У сувязі з гэтым корпус Гальвіца перакідваецца ў раён Мазурскіх балот. У лютым ствараецца вайсковая група «Гальвіц» (3-й корпус і кавалерыйская дывізія), камандуючым якой прызначаецца генерал Гальвіц. Пасля паспяховай для германскіх войскаў Аўгустоўскай аперацыі Гальвіц, жадаючы развіць поспех прымае рашэнне аб занятку Прасныша, аднак неўзабаве рускія войскі наносяць контрудар і войскі Гальвіца вымушаныя адступаць. У чэрвені 1915 года Гальвіц прадпрымае яшчэ адну спробу наступу ў Прасныша, аднак, захапіўшы першую лінію акопаў немцы прыпынілі наступленне. 23 ліпеня група Гальвіца пачала наступ і фарсіравала раку Нараў, неўзабаве Гальвіц вымусіў рускія войскі цалкам адысці на левы бераг ракі. Аднак наступныя атакі не мелі поспеху. 7 жніўня 1915 года вайсковая група Гальвіца была ператворана ў 12-ю армію. 24 ліпеня узнагароджаны ордэнам Pour le Merite.
30 верасня 1915 года генерал Гальвіц быў прызначаны камандуючым 11-й нямецкай арміяй, якая знаходзілася на Балканах і была прызначана для аперацыі супраць Сербіі. 6 кастрычніка аўстра-германскія войскі пачалі наступленне супраць сербскай арміі. Зламаўшы супраціўленне сербскіх частак, падраздзялення 11-й арміі прасоўваліся ўглыб краіны. 10 лістапада войскі Гальвіца ўвайшлі ў Ніш і злучыліся там з саюзнай балгарскай арміяй. Неўзабаве аперацыя супраць Сербіі была завершана. Тэрыторыя краіны была акупавана войскамі Цэнтральных дзяржаў, а армія эвакуіравана на Корфу.
24 сакавіка 1916 года Гальвіц прызначаны камандуючым заходняй групай войскаў на Заходнім фронце. Гэтыя войскі дзейнічалі ў раёне крэпасці Вердэн на левым беразе Мааса. З красавіка 1916 года група Гальвіца ўдзельнічала ў жорсткіх баях з французскай арміяй. Войскам генерала ўдалося захапіць важныя вышыні. 19 ліпеня таго ж года Гальвіц быў прызначаны камандуючым 2-й арміяй. Армія Гальвіца ўдзельнічае ў жорсткіх баях на Соме. У снежні 1916 года прызначаны камандуючым 5-й арміяй. У студзені таксама быў прызначаны камандуючым групай армій «Гальвіц» (усяго 24 дывізіі), якая дзейнічала ў раёне Вердэна. 17 Красавіка 1918 года атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Merite. У верасні 1918 года па войскам генерала Гальвіца нанеслі ўдар амерыканскія войскі. У ходзе бітвы за Сен-Міёльскі выступ войскі Гальвіца страцілі 16 000 палоннымі і 400 гармат. Таксама войскі Гальвіца падвергнуліся нападу пры Мёз-Аргонскім наступленіі.
Пасля заканчэння вайны Макс фон Гальвіц 6 снежня 1918 года выйшаў у адстаўку. У 1920 годзе стаў членам нямецкага парламента ад Нямецкай нацыянальнай народнай партыі. Таксама займаўся напісаннем мемуараў. Аўтар кніг: